Arca da aliança
A Arca da Aliança era o símbolo mais sagrado de Israel — representava a presença de Deus no meio do seu povo. Sobre ela brilhava a glória do Senhor entre os querubins.
I няхай зробяць каўчэг з дрэва акацыі; два з паловаю локці даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
I пакрыеш яго шчырым золатам; знутры і звонку пакрыеш яго; і зробіш наверсе наўкола вянок залаты.
I выльеш да яго чатыры колцы залатыя, і прыладзіш [іх] на чатырох кутах яго, два колцы на адным баку яго, і два колцы на другім баку яго.
I зробіш насілы з дрэва акацыі, і пакрыеш іх золатам.
I ўложыш насілы ў колцы па баках каўчэгу, каб на іх насіць каўчэг.
У колцах каўчэгу маюць быць насілы, ня будуць іх вымаць адтуль.
I ўложыш у каўчэг Сьведчаньне, якое Я дам табе.
I зробіш накрыўку са шчырага золата, два локці з паловаю даўжыня яе, і паўтары локці шырыня яе.
I зробіш двух херувімаў з золата, каванымі зробіш іх з абодвух бакоў накрыўкі.
I зробіш аднаго херувіма на тым баку, і аднаго херувіма на гэтым баку; разам з накрыўкай зробіце херувімаў на абодвух баках яе.
I будуць херувімы, распусьціўшы крылы ўгару, захінаць крыламі сваімі накрыўку, а абліччамі сваімі [будуць зьвернуты] адзін да аднаго; да накрыўкі будуць [зьвернутыя] абліччы херувімаў.
I паложыш накрыўку на каўчэг зьверху, і ў каўчэг паложыш Сьведчаньне, якое Я дам табе.
I Я буду сустракацца з табою там, і гаварыць з табою з-над накрыўкі, паміж двух херувімаў, якія над Каўчэгам Сьведчаньня, пра ўсё, што буду загадваць табе для сыноў Ізраіля.
I зрабіў Бэцалеэль каўчэг з дрэва акацыі; два локці з паловаю даўжыня яго, і паўтары локці шырыня яго, і паўтары локці вышыня яго.
I прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
«У першы месяц, у першы дзень месяца паставіш Сялібу Намёту Спатканьня.
I паставіш там Каўчэг Сьведчаньня, і закрыеш Каўчэг заслонаю.
I ўзяў, і палажыў Сьведчаньне ў Каўчэг, і ўлажыў насілы ў Каўчэг, і палажыў накрыўку на Каўчэг зьверху.
I ўнёс Каўчэг у Сялібу, і завесіў заслону, якая вісіць, і засланіў ёю Каўчэг Сьведчаньня, як загадаў ГОСПАД Майсею.
І калі Майсей уваходзіў у Намёт Спатканьня, каб гаварыць з [Богам], ён чуў голас, які прамаўляў да яго з-над накрыўкі, якая была над Каўчэгам Сьведчаньня паміж двума херувімамі, і [Бог] прамаўляў да яго.
І вырушылі яны з гары ГОСПАДА, і ішлі на працягу трох дзён. Каўчэг Запавету ГОСПАДА ішоў наперадзе іх на працягу трох дзён, каб знайсьці месца на табар.
І воблака ГОСПАДА [было] над імі ўдзень, калі яны выходзілі з табару.
І было, калі вырушаў Каўчэг [у дарогу], Майсей казаў: «Паўстань, ГОСПАДЗЕ, і няхай разьбягуцца ворагі Твае, і няхай паўцякаюць тыя, што ненавідзяць Цябе, перад абліччам Тваім».
А калі ставілі [Каўчэг], казаў: «Вярніся, ГОСПАДЗЕ, да шматлікага войска Ізраіля!»
І прамовіў ГОСПАД да Майсея, кажучы:
«Прамоў да сыноў Ізраіля і вазьмі ад іх па кію, кій паводле дому бацькоў іхніх, ад усіх князёў паводле дому бацькоў іхніх, дванаццаць кіёў. Імя кожнага напішы на кіі ягоным.
А на кіі Левія напішы імя Аарона, бо [павінна быць] па адным кіі на князя дому бацькоў сваіх.
І палажы іх у Намёце Спатканьня перад [Каўчэгам] Сьведчаньня, дзе Я сустракаюся з табою.
І станецца, што каго з іх Я абяру, таго кій заквітнее, і Я спыню [нараканьні] сыноў Ізраіля супраць Мяне, якімі яны наракаюць вам».
І прамовіў Майсей да сыноў Ізраіля, і далі яму ўсе князі кіі ад князя дому бацькоў сваіх, адзін кій ад князя, дванаццаць кіёў, і кій Аарона паміж іх.
Гэтыя кіі палажыў Майсей перад абліччам ГОСПАДА ў Намёце Спатканьня.
І сталася назаўтра, і ўвайшоў Майсей у Намёт Спатканьня, і вось, заквітнеў кій Аарона з дому Левія, і выпусьціў пупышкі, закрасаваў, і вырасьлі сьпелыя мігдалы.
І вынес Майсей ад аблічча ГОСПАДА ўсе кіі да ўсіх сыноў Ізраіля, і яны ўбачылі, і кожны ўзяў кій свой.
І сказаў ГОСПАД Майсею: «Кій Аарона палажы назад перад [Каўчэгам] Сьведчаньня, каб захаваўся як знак супраць сыноў бунту і каб спыніліся нараканьні супраць Мяне, і яны не памруць».
І зрабіў Майсей, як загадаў яму ГОСПАД, так і зрабіў.
І калі народ вырушыў з намётаў сваіх, каб пераправіцца праз Ярдан, сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету, ішлі перад народам.
І заледзь прыйшлі яны да Ярдану, і ногі сьвятароў, якія несьлі Каўчэг, уступілі ў ваду, — а Ярдан у пару жніва падымаецца аж да берагоў, —
вада, што цякла зьверху, затрымалася і стала сьцяной на вялікім прасторы ад гораду Адама, які побач з Цартанам, а тая, што цякла ў мора Арабы, значыць у Мора Салёнае, сьцякала, аж зусім счэзла.
І народ пераходзіў каля Ерыхону, а сьвятары, якія несьлі Каўчэг Запавету ГОСПАДА, стаялі на сухой зямлі пасярод Ярдану цьвёрдаю нагою, аж пакуль увесь народ пераходзіў праз Ярдан.
Калі яны выйшлі, несучы Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і пачалі ісьці па сухой зямлі, вярнуліся воды на месца сваё і цяклі як раней у сваіх берагах.
Ерыхон быў абкружаны мурам і замкнуўся перад сынамі Ізраіля. Ніхто не выходзіў з яго і ніхто не ўваходзіў.
І сказаў ГОСПАД да Егошуа: «Вось, Я аддаю ў рукі твае Ерыхон, валадара яго і ўсіх моцных ваяроў.
Усе вы, узброеныя ваяры, абыходзьце вакол гораду раз у дзень. Так рабіце шэсьць дзён.
Сем сьвятароў будзе несьці перад Каўчэгам сем трубаў з бараніх рагоў. У сёмы дзень абыйдзіце вакол гораду сем разоў, а сьвятары будуць трубіць у трубы.
І станецца, калі загудзіць працягла рог барані і вы пачуеце гук трубы, няхай увесь народ узвысіць гучны крык, і мур гораду разваліцца на месцы, і народ увойдзе, кожны [проста] перад сабою».
Егошуа, сын Нуна, паклікаў сьвятароў і сказаў ім: «Нясіце Каўчэг Запавету, а сем сьвятароў няхай нясуць сем трубаў з рагоў бараніх перад Каўчэгам ГОСПАДА».
А потым загадаў народу: «Ідзіце і абыходзьце горад, а ўзброеныя [ваяры] няхай ідуць перад Каўчэгам ГОСПАДА».
І народ падняў гармідар ваенны, і затрубілі ў трубы. Як толькі пачуў народ гук трубаў, закрычаў гучным крыкам ваенным, і муры разваліся на месцы, і народ увайшоў у горад, кожны напрасткі. І так занялі горад.
І выставілі Філістынцы шыхты супраць Ізраіля, і пачаўся бой. Ізраільцяне сталі адступаць перад Філістынцамі, і загінула ў тым баі на полі каля чатырох тысячаў ваяроў.
І вярнуўся народ у табар, і старшыні Ізраіля сказалі: «Чаму ўдарыў сёньня нас ГОСПАД у баі з Філістынцамі? Давайце прынясем з Шыло Каўчэг Запавету ГОСПАДА, і няхай ён будзе сярод нас, каб ратаваць нас ад рук ворагаў нашых».
І паслалі народ у Шыло, каб прынесьлі адтуль Каўчэг Запавету ГОСПАДА Магуцьцяў, Які сядзіць на херувімах. Пры Каўчэгу Запавету Божага былі два сыны Гэлія, Хофні і Пінхас.
Калі прынесьлі Каўчэг Запавету ГОСПАДА ў табар, загаманіў увесь Ізраіль голасам вялікім, аж задрыжэла зямля.
Гэты крык пачулі Філістынцы і пыталіся: «Што гэта за крык вялікі ў табары Гебраяў?» І даведаліся, што Каўчэг ГОСПАДА прыйшоў у табар.
І спалохаліся Філістынцы, і казалі: «Прыйшоў Бог у табар!» І сказалі яны: «Гора нам! Бо не было такога ані ўчора, ані пазаўчора.
Гора нам! Хто нас захавае ад рукі гэтага Бога магутнага? Гэта той самы Бог, Які ўдарыў Эгіпет усякімі карамі ў пустыні.
Умацуйцеся і будзьце мужнымі, Філістынцы, каб не служылі вы Гебраям, як яны служылі вам. Будзьце мужнымі і ваюйце!»
І ваявалі Філістынцы, і перамаглі Ізраіля, так што кожны ўцёк у намёт свой. І параза гэтая была страшная, бо ў Ізраіля палегла трыццаць тысячаў пяхотнікаў.
І Каўчэг Божы быў узяты, і два сыны Гэлія, Хофні і Пінхас, былі забітыя.
І рука ГОСПАДА зацяжэла над жыхарамі Ашдоду, і напалохала іх, і пакараў Ён балячкамі як Ашдод, так і ваколіцы ягоныя.
І людзі Ашдоду ўбачылі гэта, і сказалі: «Няхай не застаецца Каўчэг Божы ў нас, бо зацяжэла рука Ягоная на нас і на Дагоне, богу нашым».
І паслалі, і сабралі яны ўсіх валадароў Філістынскіх, і сказалі: «Што маем зрабіць з Каўчэгам Бога Ізраіля?" Яны сказалі: "Трэба Каўчэг Божы перанесьці ў Гат». І перанесьлі [туды] Каўчэг Бога Ізраіля.
І калі перанесьлі яго, зацяжэла рука ГОСПАДА над горадам, і страх вельмі вялікі, і ўдарыў [Бог] жыхароў гораду ад малога да вялікага, і зьявіліся на іх болькі.
І адаслалі яны Каўчэг Божы ў Экрон. Калі прыйшоў Каўчэг Божы ў Экрон, паднялі крык Экронцы, кажучы: «Вы прынесьлі да нас Каўчэг Бога Ізраіля, каб выгубіць нас і народ наш!»
І паслалі, і сабралі яны ўсіх валадароў Філістынскіх, і сказалі: «Адашліце Каўчэг Бога Ізраіля, няхай вяртаецца ён на месца сваё і няхай не забівае нас і народ наш». Бо апанаваў страх сьмерці ўвесь горад і вельмі цяжкая [стала] рука Божая.
І быў Каўчэг ГОСПАДА ў зямлі Філістынскай сем месяцаў.
І паклікалі Філістынцы сьвятароў і варажбітоў, і спыталіся: «Што маем зрабіць з Каўчэгам ГОСПАДА? Парайце нам, як маем адаслаць яго на месца ягонае».
Яны сказалі: «Калі будзеце адсылаць Каўчэг Бога Ізраіля, не адсылайце яго пустым, але тое, што належыцца, аддайце за грэх, і тады паздаравееце. І даведаецеся, чаму не адступае рука Ягоная ад вас».
І зрабілі людзі такім чынам. І ўзялі дзьве дойныя каровы, і запрэглі іх у воз, а цялятаў іхніх затрымалі ў хляве.
І паставілі Каўчэг ГОСПАДА на воз, і скрынку з залатымі мышамі і выявамі болек.
І каровы пайшлі простаю дарогаю ў накірунку Бэт-Шэмэшу, і ідучы па гэтым шляху, не зыходзілі ані ўправа, ані ўлева. А валадары Філістынскія ішлі за імі аж да межаў Бэт-Шэмэшу.
А ў Бэт-Шэмэшы на раўніне жалі пшаніцу. І падняўшы вочы, убачылі [жняцы] Каўчэг, і ўсьцешыліся, убачыўшы яго.
А воз узьехаў на поле Егошуа з Бэт-Шэмэшу і затрымаўся там. І ляжаў там камень вялікі. І яны пасеклі воз на дровы, а кароваў склалі ў ахвяру цэласпаленьня для ГОСПАДА.
І лявіты зьнялі Каўчэг Божы і скрынку, якая ляжала побач яго, у якой знаходзіліся выявы залатыя, і палажылі іх на вялікім камяні. І склалі ў той дзень людзі Бэт-Шэмэшу ГОСПАДУ ахвяры цэласпаленьня і ахвяры крывавыя.
І прыйшлі жыхары Кірыят-Ярыму, і забралі Каўчэг ГОСПАДА, і прынесьлі яго на ўзгорак у дом Абінадава, і пасьвяцілі Элеазара, сына ягонага, каб захоўваў Каўчэг ГОСПАДА.
З таго дня, як застаўся Каўчэг ГОСПАДА ў Кірыят-Ярыме, прайшло шмат дзён, дваццаць гадоў. І ўвесь дом Ізраіля галасіў дзеля ГОСПАДА.
І паведамілі валадару Давіду, кажучы: «Дабраславіў ГОСПАД дом Абэд-Эдома і ўсё, што ў яго, дзеля Каўчэгу Божага». І пайшоў Давід, і перанёс Каўчэг Божы з дому Абэд-Эдома ў горад Давіда з радасьцю.
І калі тыя, што несьлі [Каўчэг], праходзілі шэсьць крокаў, ён складаў у ахвяру вала або тлустае цяля.
І скакаў Давід з усёй сілы перад абліччам ГОСПАДА. І быў апрануты Давід у ільняны эфод.
І Давід і ўвесь дом Ізраіля несьлі Каўчэг ГОСПАДА з ускліканьнямі і гукам трубаў.
Тады сабраў Салямон старшыняў Ізраіля, усіх князёў пакаленьняў, усіх начальнікаў [дамоў] бацькоў сыноў Ізраіля да валадара Салямона ў Ерусалім, каб перанесьці Каўчэг Запавету ГОСПАДА з гораду Давіда, з Сыёну.
І сабраліся да валадара Салямона ўсе Ізраільцяне ў месяцы Этанім на сьвята, якое ў сёмым месяцы.
І прыйшлі ўсе старшыні Ізраіля, і сьвятары ўзялі Каўчэг,
і перанесьлі Каўчэг ГОСПАДА, Намёт Спатканьня і ўсе рэчы сьвятыя, якія [былі] ў Намёце, і несьлі іх сьвятары і лявіты.
І валадар Салямон, і ўся грамада Ізраіля, якая сабралася пры ім, ішлі перад Каўчэгам і складалі ахвяры з авечак і валоў так шмат, што ані запісаць, ані палічыць нельга было.
І ўнесьлі сьвятары Каўчэг Запавету ГОСПАДА ў Давір сьвятыні, у Сьвятое Сьвятых, пад крылы херувімаў.
Бо херувімы раскінулі крылы над месцам Каўчэгу і закрывалі херувімы Каўчэг і насілы ягоныя зьверху.
Насілы гэтыя былі такія доўгія, што канцы іхнія былі бачныя з [Месца] Сьвятога перад Давірам, але не было іх бачна звонку. І яны там аж да гэтага дня.
У Каўчэгу не было нічога, акрамя дзьвюх каменных табліцаў, якія туды палажыў Майсей пад Харэвам, калі ГОСПАД заключыў запавет з сынамі Ізраіля пад час выхаду іх з зямлі Эгіпецкай.
І сталася, калі сьвятары выйшлі са сьвятыні, воблака запоўніла Дом ГОСПАДА.
І не маглі сьвятары стаяць і спаўняць службу з прычыны гэтага воблака, бо слава ГОСПАДА напоўніла Дом ГОСПАДА.
Вярніцеся, сыны адступнікі, кажа ГОСПАД, бо Я — Гаспадар ваш; і Я вазьму вас, аднаго з кожнага гораду, і двух з кожнай сям’і, і завяду вас на Сыён.
І дам вам пастыраў паводле сэрца Майго, і яны будуць пасьвіць вас разумна і разважна.
І будзе, што вы памножыцеся і будзеце пладзіцца на зямлі ў тыя дні, кажа ГОСПАД. Ніхто ня будзе больш казаць: "Каўчэг запавету ГОСПАДА", і ня прыйдзе ён на сэрца ягонае, і ня будуць памятаць пра яго, ані адчуваць яго нястачы, і больш ня будзе зроблены.
Дык і першы [запавет] меў пастановы служэньня і сьвятыню ў сьвеце.
Бо першы намёт быў збудаваны, і ў ім сьвечнік, і стол, і хлябы пакладныя, і завецца ён "Сьвятое".
А за другой заслонай намёт, які завецца "Сьвятое Сьвятых",
які мае залатую кадзільню і каўчэг запавету, які абкладзены з усіх бакоў золатам, у якім залатая пасудзіна з маннай, і кій Аарона, што расквітнеў, і табліцы запавету,
а над ім — херувімы славы, якія ацяняюць перамольню; пра гэта ня варта цяпер казаць падрабязна.
І адчынілася бажніца Божая ў небе, і зьявіўся каўчэг запавету Ягонага ў бажніцы Ягонай; і сталіся маланкі, і галасы, і грымоты, і землятрус, і град вялікі.