Publicidade

Ascensão

Por Bíblia Online

A ascensão de Jesus ao céu é a coroação de sua obra redentora. Ele subiu à destra do Pai, de onde voltará com poder e glória para buscar os seus.

І, сказаўшы гэтае, Ён быў падняты, калі яны глядзелі [на Яго], і воблака ўзяло Яго ад вачэй іхніх.

І калі яны ўглядаліся ў неба, як Ён адыходзіў, вось, два мужы сталі перад імі ў белым адзеньні

і сказалі: «Мужы Галілейскія! Чаго вы стаіцё, гледзячы ў неба? Гэты Ісус, узяты ад вас у неба, прыйдзе гэтак сама, як вы бачылі Яго, што ідзе ў неба».

Госпад жа пасьля размовы з імі ўзьнёсься ў неба і сеў праваруч Бога.

І вывеў іх вонкі да Бэтаніі, і, падняўшы рукі Свае, дабраславіў іх.

І сталася, калі дабраслаўляў іх, стаў аддаляцца ад іх і быў узьнесены ў неба.

У доме Айца Майго жытла шмат, бо калі б гэтак не было, Я сказаў бы вам, бо іду падрыхтаваць вам месца.

Сапраўды, сапраўды кажу вам: хто верыць у Мяне, будзе рабіць тыя справы, якія Я раблю, і большыя за іх зробіць, бо Я да Айца Майго іду.

Я зыйшоў ад Айца і прыйшоў у сьвет, і зноў пакідаю сьвет і іду да Айца».

Кажа ёй Ісус: «Не дакранайся да Мяне, бо Я яшчэ не ўзыйшоў да Айца Майго, а ідзі да братоў Маіх і скажы ім: "Узыходжу да Айца Майго і Айца вашага, і да Бога Майго і Бога вашага"».

Ісус жа сказаў ім: «Яшчэ трохі часу Я буду з вамі, і пайду да Таго, Які паслаў Мяне.

І, бясспрэчна, вялікая ёсьць таямніца пабожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, апраўдаў Сябе ў Духу, зьявіў Сябе анёлам, абвешчаны ў народах, прыняты вераю ў сьвеце, узьнесены ў славе.

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-19_11-20-24-