Pular para o conteúdo
Publicidade

Sinais do fim dos tempos

Por Bíblia Online

A Bíblia descreve sinais que precederão a volta de Jesus. Guerras, falsos mestres, sinais cósmicos e a pregação do evangelho a todas as nações — tudo aponta para o fim dos tempos.

Sinais proféticos

Este evangelho do Reino será pregado em todo o mundo e então virá o fim. Os sinais dos últimos tempos já se manifestam.

І будзе абвешчанае гэтае Эвангельле Валадарства па ўсім сьвеце на сьведчаньне ўсім народам, і тады прыйдзе канец.

А адразу пасьля прыгнёту дзён тых сонца зацьмее, і месяц ня дасьць сьвятла свайго, і зоркі ўпадуць з неба, і сілы нябесныя захістаюцца.

І тады зьявіцца знак Сына Чалавечага ў небе, і тады заплачуць усе калены зямлі і ўгледзяць Сына Чалавечага, Які ідзе на аблоках нябесных з сілаю і славаю вялікаю.

І пашле Ён анёлаў Сваіх з гучным голасам трубным, і зьбяруць яны выбраных Ягоных ад чатырох вятроў, ад краю неба да краю яго.

Дык чувайце, бо ня ведаеце, у якую гадзіну Госпад ваш прыйдзе.

Вы ж разумееце тое, што, калі б ведаў гаспадар дому, у якую варту прыйдзе злодзей, чуваў бы і не дапусьціў падкапаць дом свой.

Дзеля гэтага і вы будзьце падрыхтаваныя, бо Сын Чалавечы прыйдзе ў гадзіну, у якую ня думаеце.

навучаючы іх захоўваць усё, што Я загадаў вам. І вось, Я з вамі ў-ва ўсе дні да сканчэньня веку». Амэн.

А пра дзень той і гадзіну ніхто ня ведае, ані анёлы, якія ў небе, ані Сын, а толькі Айцец.

Os últimos dias

Nos últimos dias virão tempos difíceis, homens amantes de si mesmos. Mas derramarei o meu Espírito sobre toda a carne.

Ведай жа тое, што ў апошнія дні надыйдуць злыя часы.

Бо людзі будуць самалюбныя, срэбралюбцы, пыхліўцы, ганарыстыя, блюзьнеры, непаслухмяныя бацькам, няўдзячныя, нячыстыя, бязьлітасныя,

няўмольныя, паклёпнікі, неапанаваныя, жорсткія, ненавісьнікі таго, што добрае,

здраднікі, неразважныя, фанабэрыстыя, якія больш любяць асалоду, чым Бога,

якія маюць выгляд пабожнасьці, а сілы яе адракліся. Ад гэтакіх адварочвайся.

"І будзе ў апошнія дні, кажа Бог, выльлю Духа Майго на ўсякае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; і юнакі вашыя будуць бачыць відзежы, і старыя вашыя будуць сьніць сны.

І на слугаў Маіх і на служак Маіх выльлю ў тыя дні Духа Майго, і будуць прарочыць.

І дам цуды ў небе ўгары і знакі на зямлі ўнізе: кроў, і агонь, і куродым.

Сонца пераменіцца ў цемру, і месяц у кроў перш, чым прыйдзе дзень Госпада, вялікі і слаўны.

І будзе: кожны, хто будзе клікаць імя Госпада, будзе збаўлены".

І станецца пасьля гэтага, Я выльлю Духа Майго на кожнае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя, старыя вашыя будуць сьніць сны, юнакі вашыя будуць бачыць відзежы.

І таксама на слугаў і на служак выльлю ў тыя дні Духа Майго,

І ў той час паўстане Міхаэль, князь вялікі, які стаіць пры сынах народу твайго; і будзе час нядолі, якога не было ад таго [часу], як існуе народ, аж да гэтага часу; і ў гэты час уцячэ [ад загубы] народ твой, кожны, хто будзе знойдзены запісаным у кнізе.

І шмат тых, якія сьпяць у пыле зямлі, абудзяцца, адны да жыцьця вечнага, а іншыя на ганьбу, на грэбаваньне вечнае.

І разумныя будуць зьзяць як сьвяцілы на прасьцягу [неба], і тыя, якія прывялі да праведнасьці шматлікіх як зоркі, на вякі вечныя.

Esperança e prontidão

O dia do Senhor virá como ladrão. Mas nós não somos das trevas — estejamos sóbrios, vigiliando e esperando.

Гэта вось кажам вам словам Госпадавым, што мы, жывыя, якія засталіся да прыйсьця Госпада, не апярэдзім памёршых,

бо Сам Госпад з абвяшчэньнем, з голасам арханёла і трубой Божай зыйдзе з неба, і мёртвыя ў Хрысьце ўваскрэснуць першымі;

пасьля мы, жывыя, што засталіся, разам з імі падхоплены будзем на аблоках на спатканьне з Госпадам у паветра, і гэтак заўсёды з Госпадам будзем.

Дык пацяшайце адзін аднаго гэтымі словамі.

Дык ня будзем спаць, як іншыя, але чувайма і будзьма пільнымі,

бо тыя, што сьпяць, уначы сьпяць, і тыя, што ўпіваюцца, уначы ўпіваюцца.

Мы ж, якія належым дню, будзьма пільнымі, апрануўшы панцыр веры і любові і шалом надзеі збаўленьня,

бо Бог не прызначыў нас на гнеў, але на атрыманьне збаўленьня праз Госпада нашага Ісуса Хрыста,

Пільнуйце ж самі сябе, каб сэрцы вашыя не былі абцяжараныя абжорствам, і п’янствам, і турботамі жыцьцё вымі, і каб дзень той не прыйшоў да вас неспадзявана.

Бо ён, як пастка, спадзе на ўсіх, што жывуць на абліччы ўсёй зямлі.

Дык чувайце, молячыся ў-ва ўсякі час, каб вам быць вартымі ўцячы ад усяго, што мае стацца, і стаць перад Сынам Чалавечым».

І тое ня можа быць утоена ад вас, улюбёныя, што ў Госпада адзін дзень як тысяча гадоў, і тысяча гадоў як адзін дзень.

Не марудзіць Госпад з абяцаньнем, як гэта некаторыя за маруднасьць уважаюць, але Ён доўгацярплівы да нас, не жадаючы некага загубіць, але каб усіх прывесьці да навяртаньня.

Прыйдзе ж дзень Госпада, як злодзей уначы, і тады нябёсы з вялікім шумам прамінуць, а распаленыя стыхіі будуць разбурацца, і зямля, і справы, што на ёй, будуць спаленыя.

Калі так усё гэтае разбурыцца, якімі мусіце быць у сьвятым ладзе жыцьця і пабожнасьці вы,

якія чакаеце і сьпяшаецеся [бачыць] прыйсьце дня Божага, калі нябёсы, палымнеючы, разбурацца, і распаленыя стыхіі растопяцца?

А мы, паводле Ягонага абяцаньня, чакаем новага неба і новае зямлі, на якіх праведнасьць жыве.

Вось, кажу вам тайну: ня ўсе мы памром, але ўсе пераменімся,

у адзін момант, у імгненьне вока, пры апошняй трубе; бо затрубіць, і мёртвыя ўваскрэснуць незьнішчальнымі, і мы пераменімся.

Бо вось, Я ствару новае неба і новую зямлю, і ня будуць узгадваць даўнейшае, і яно ня прыйдзе на сэрца.

А вы будзеце цешыцца і весяліцца вечна з таго, што Я ствару, бо вось, Я ствару Ерусалім дзеля вясёласьці, а народ ягоны дзеля ўцехі.

І Я буду радавацца з Ерусаліму, і буду цешыцца з народу Майго, і ня будзе больш чуваць у ім голас плачу і голас нараканьня.

Бо вось, надыходзіць дзень, які палае, як печ, і ўсе свавольныя, і ўсе тыя, якія робяць нягоднасьць, будуць як салома, і спаліць іх дзень, які надыходзіць, кажа ГОСПАД Магуцьцяў, што не застанецца ад іх ані кораня, ані галінкі.

А для вас, якія баіцёся імя Майго, узыйдзе сонца праведнасьці, і аздараўленьне на крылах ягоных. І вы выйдзеце, і будзеце скакаць, як цяляты з аборы.

І ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля прамінулі, і мора ўжо няма.

І я, Ян, убачыў горад сьвяты, новы Ерусалім, які зыходзіў ад Бога з неба, падрыхтаваны як нявеста, аздобленая дзеля мужа свайго.

І пачуў я голас вялікі з неба, які казаў: «Вось, намёт Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і яны будуць народам Ягоным, і Сам Бог будзе з імі Богам іхнім.

І абатрэ Бог усякую сьлязу з вачэй іхніх; і сьмерці ўжо ня будзе, і ня будзе ўжо ані плачу, ані крыку, ані болю, бо ранейшае прамінула».

Seja o primeiro