Pular para o conteúdo
Publicidade

Incentivo

Por Bíblia Online

A Bíblia é fonte inesgotável de incentivo. Em cada página, Deus nos encoraja a não temer, a perseverar e a confiar que Ele está conosco e é maior que qualquer adversidade.

Deus é por nós

Se Deus é por nós, quem será contra nós? O Senhor fortalece, sustenta e guia seus filhos em cada batalha e desafio.

Дык што скажам на гэта? Калі Бог за нас, хто супраць нас?

Ня бойся, бо Я з табою, не азірайся [па баках], бо Я Бог твой! Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцай праведнасьці Маёй.

а тыя, якія спадзяюцца на ГОСПАДА, аднаўляюць сілы, узьнімаюць крылы, як у арла, будуць бегчы, і ня стомяцца, і будуць хадзіць, і не саслабеюць.

Усё магу ў Хрысьце, Які ўмацоўвае мяне.

Будзьце цьвёрдыя і мужныя, ня бойцеся і не палохайцеся іх, бо ГОСПАД, Бог твой, ідзе з табою, Ён не пакіне цябе і не адступіцца ад цябе».

бо даў нам Бог ня духа палахлівасьці, але сілы, і любові, і цьвярозага мысьленьня.

Esperança e perseverança

A tribulação produz perseverança, a perseverança produz caráter, e o caráter produz esperança que não decepciona.

І ня толькі [гэтым], але хвалімся і ў прыгнётах, ведаючы, што прыгнёт робіць цярплівасьць,

а цярплівасьць выпрабаванасьць, а выпрабаванасьць надзею,

а надзея ня ганьбіць, бо любоў Божая вылілася ў сэрцы нашыя праз Духа Сьвятога, Які нам дадзены.

Дык не пакідайце адвагі вашае, якая мае вялікую нагароду.

Не палохайся нічога, што маеш выцярпець. Вось, д’ябал мае кідаць [некаторых] з вас у вязьніцу, каб спакусіць вас; і будзеце мець прыгнёт дзесяць дзён. Будзь верны да сьмерці, і Я дам табе вянок жыцьця.

Гэта сказаў Я вам, каб мелі супакой у-ва Мне. У гэтым сьвеце гора мець будзеце, але будзьце пэўныя, Я перамог сьвет».

Дзеля гэтага мы не журымся, але, калі наш вонкавы чалавек зьнішчаецца, дык унутраны дзень пры дні абнаўляецца.

Бо гэты караценькі лёгкі прыгнёт наш робіць яшчэ большай і большай вагу славы вечнае для нас,

якія глядзім не на бачнае, але на нябачнае, бо бачнае часовае, а нябачнае вечнае.

Ісус жа сказаў яму: «Калі можаш верыць, усё магчыма таму, хто верыць».

Deus cuida de nós

Entrega o teu caminho ao Senhor. Lança sobre Ele as tuas ansiedades, porque Ele tem cuidado de nós diariamente.

Аддай ГОСПАДУ шлях твой і спадзявайся на Яго, і Ён [усё] зробіць,

ГОСПАД умацоўвае крокі чалавека, калі шлях ягоны даспадобы Яму.

Калі ўпадзе, не заб’ецца, бо Госпад падтрымлівае руку ягоную.

гладкія, як тое масла, вусны ягоныя, а ў сэрцы варожасьць; словы ягоныя лагаднейшыя за алей, але яны мячы аголеныя.

Сьпеў узыходжаньня. Да ГОСПАДА я клікаў у бядзе маёй, і Ён адказаў мне.

Я лёг і заснуў, і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.

Futuro e promessas

Eu sei os planos que tenho para vocês — planos de paz e não de mal, para dar-lhes futuro e esperança.

Бо Я ведаю намеры, якія Я маю адносна вас, кажа ГОСПАД, намеры супакою, а ня гора, каб даць вам будучыню і надзею.

ГОСПАД, Бог твой, сярод цябе, Волат, Які збаўляе. Ён цешыцца з цябе ў радасьці, Ён супакоіць [цябе] любоўю Сваёй, Ён будзе радавацца з цябе з ускліканьнем.

А Ісус, паглядзеўшы, сказаў ім: «У людзей гэта немагчыма, а ў Бога ўсё магчыма».

Але як напісана: «Вока ня бачыла, і вуха ня чула, і не ўзыходзіла на сэрца чалавека тое, што Бог прыгатаваў тым, якія любяць Яго».

і ён стаў адзін сярод палетка, і выратаваў іх, а Філістынцаў пабіў. І ГОСПАД даў вялікую перамогу.

Seja o primeiro