Pular para o conteúdo
Publicidade

Mal

Por Bíblia Online

A existência do mal é realidade que a Bíblia confronta diretamente. Deus não é autor do mal, mas nos dá armas para vencê-lo e promete que o bem sempre prevalecerá.

Separar-se do mal

O temor do Senhor é aborrecer o mal. A Bíblia nos exorta a odiar o pecado, guardar os pés do mal e fugir de toda aparência maligna.

Страх перад ГОСПАДАМ ненавідзець ліхоту, пыху і фанабэрыстасьць; шляхі ліхія і вусны крывадушныя я ненавіджу.

Вы, што любіце ГОСПАДА, ненавідзьце зло! Ён захоўвае душы багабойных Сваіх, з рукі бязбожных выратоўвае іх.

Захоўвай язык свой ад ліхога, а вусны свае ад слова крывадушнага.

Стопы мае ўмацуй Ты ў слове Тваім і ня дай беззаконьню авалодаць мною.

Абмыйцеся, будзьце чыстымі! Прыбярыце ліхоту ўчынкаў вашых з вачэй Маіх! Спыніцеся чыніць зло!

Ня будзь мудры ў вачах сваіх, бойся ГОСПАДА і пазьбягай ліхоты.

Гэта будзе здароўем для цела твайго і спасіленьнем для костак тваіх.

Vencer o mal com o bem

Não te deixes vencer do mal, mas vence o mal com o bem. A luz brilha nas trevas, e as trevas não prevalecem contra ela.

Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.

Любоў [няхай будзе] некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.

Прашу вас, браты, зважайце на тых, якія робяць нязгоду і згаршэньні насуперак вучэньню, якому вы навучыліся, і ўхіляйцеся ад іх.

І сьвятло ў цемры сьвеціць, і цемра не агарнула яго.

Глядзіце, каб ніхто нікому не аддаваў ліхам за ліха, але заўсёды імкніцеся да дабра і адзін для аднаго, і для ўсіх.

Усё выпрабоўвайце; добрага трымайцеся.

Высьцерагайцеся ад усякага роду зла.

Proteção contra o mal

Deus nos livra do mal e guarda nossos passos. Devemos nos revestir da armadura de Deus para resistir às forças das trevas.

і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Бо Тваё Валадарства, і моц, і слава навекі. Амэн".

Не прашу, каб Ты ўзяў іх са сьвету, але каб захаваў іх ад зла.

ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.

ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.

І выбавіць мяне Госпад ад усякага злога дзеяньня, і збавіць для Свайго Нябеснага Валадарства. Яму слава на вякі вякоў. Амэн.

Апраніцеся ў-ва ўсю зброю Божую, каб маглі ўстаяць супраць хітрыкаў д’ябла,

бо нашая барацьба ня супраць крыві і цела, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць сусьветных дзяржаўцаў цемры гэтага веку, супраць духаў зласьлівасьці ў нябёсах.

Гневайцеся, ды не грашыце: няхай сонца не заходзіць у гневе вашым;

і не давайце месца д’яблу.

Deus transforma o mal em bem

O que o mal pretendeu contra nós, Deus transformou em bem. Ele tira pureza da aflição e confessa a restauração dos arrependidos.

I вы надумалі ліха супраць мяне, але Бог надумаў гэта на дабро, каб зрабіць так, як ёсьць сёньня, каб захаваць жыцьцё народу вялікаму.

Дзеля гэтага, адкінуўшы ўсякі бруд і празьмернасьць ліхоты, у ціхасьці прыйміце насаджанае слова, якое можа збавіць душы вашыя.

Калі вызнаем грахі нашыя, Ён верны і праведны, каб дараваць нам грахі і ачысьціць нас ад усякае няправеднасьці.

І сказаў: «Тое, што выходзіць з чалавека, яно апаганьвае яго,

бо з нутра, з сэрца чалавечага выходзяць благія думкі, чужалоства, распуснасьць, забойствы,

крадзяжы, хцівасьць, зласьлівасьць, подступ, бессаромнасьць, злое вока, блюзьнерствы, пыха, глупота.

Уся гэтая ліхота знутры выходзіць і апаганьвае чалавека».

Нянавісьць выклікае сваркі, а любоў пакрывае ўсе правіны.

«Гэтак кажа ГОСПАД Магуцьцяў, кажучы: "Судзіце суд паводле праўды і будзьце літасьцівыя кожны да брата свайго.

І ўдавы, і сіраты, і прыхадня, і беднага не ўціскайце, і зла ня думайце супраць брата свайго ў сэрцы сваім".

Seja o primeiro