Publicidade

A mulher sábia

Por Bíblia Online

A mulher sábia constrói sua casa sobre o fundamento do temor do Senhor. Sua sabedoria abençoa a família, a comunidade e as gerações futuras.

A sabedoria que edifica

A mulher sábia edifica sua casa. O temor do Senhor é o princípio da sabedoria e a instrução que conduz à honra.

Мудрая жонка будуе сабе дом, а неразумная руйнуе яго сваімі рукамі.

Пачатак мудрасьці — страх перад ГОСПАДАМ, і веданьне Сьвятога — розум.

Страх перад ГОСПАДАМ навучае мудрасьці, і ўпакораньне папераджае славу.

Калі ж у каго з вас не хапае мудрасьці, няхай просіць у Бога, Які дае ўсім шчыра і не дакараючы, і будзе яму дадзена.

Шукайце ГОСПАДА і сілу Ягоную, шукайце аблічча Ягонае заўсёды.

Virtude e excelência

A mulher virtuosa é coroada de força e dignidade. Ela abre a boca com sabedoria e a instrução da bondade está na sua língua.

Хто знойдзе жонку дабрадзейную? Яна даражэй за пэрліны.

Сіла і велічнасьць — адзеньне яе, і радуецца яна дню, што прыходзіць.

Яна адкрывае вусны свае з мудрасьцю, і міласэрнае настаўленьне на языку ў яе.

Устаюць дзеці ейныя, і называюць шчасьлівай яе, і муж ейны хваліць яе:

«Шмат было жанчынаў дабрадзейных, але ты пераўзыйшла іх усіх!»

Прывабнасьць падманлівая і прыгажосьць марная, але жанчына, якая баіцца ГОСПАДА, годная пахвалы.

Дабрадзейная жонка — карона для мужа свайго, а бессаромная — як гніль у костках ягоных.

Дабрадзейная жанчына здабывае славу, і моцныя здабываюць багацьце.

Дом і маёмасьць — спадчына ад бацькоў, але разумная жонка — ад ГОСПАДА.

Exemplo e influência

A mulher sábia é exemplo de fé e bom testemunho. Suas atitudes inspiram e seu legado abençoa as gerações que virão.

каб старыя жанчыны паводзілі сябе, як належыцца сьвятым, не паклёпнічалі, не пілі шмат віна, вучылі добраму,

каб вучылі мудрасьці маладых, каб тыя любілі мужоў, любілі дзяцей,

былі цьвярозыя, чыстыя, гаспадарлівыя, добрыя, падпарадкаваныя сваім мужам, каб не было блюзьненьня на слова Божае.

Таксама жанчыны [мусяць быць] сумленныя, не паклёпніцы, пільныя, верныя ў-ва ўсім.

Тады падобнае будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчынаў, якія, узяўшы лямпы свае, выйшлі насустрач жаніху.

А пяць з іх былі мудрыя, і пяць — дурныя.

Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею.

А мудрыя ўзялі алей у пасудзінах сваіх разам з лямпамі сваімі.

А як жаніх замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.

А сярод ночы ўзьняўся крык: "Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!"

Тады ўсталі ўсе тыя дзяўчыны і направілі лямпы свае.

Дурныя ж сказалі мудрым: "Дайце нам вашага алею, бо лямпы нашыя згасаюць".

А мудрыя адказалі, кажучы: "Каб хапіла і нам, і вам, ідзіце лепш да прадаўцоў і купіце сабе".

Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і падрыхтаваныя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы былі зачыненыя.

А пасьля прыходзяць і другія дзяўчыны, кажучы: "Пане, пане! Адчыні нам!"

Ён жа, адказваючы, сказаў: "Сапраўды кажу вам: ня ведаю вас".

Дык чувайце, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-22_10-02-25-