Pular para o conteúdo
Publicidade

Obediência aos pais

Por Bíblia Online

A obediência aos pais é mandamento divino com promessa de vida longa. A Bíblia valoriza a honra filial e ensina os filhos a respeitar e obedecer aos pais com amor.

Honrar pai e mãe

O quinto mandamento ordena honrar pai e mãe. É o primeiro mandamento com promessa: para que vá bem e vivas muito na terra.

Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

Шануй бацьку твайго і маці тваю, як загадаў табе ГОСПАД, Бог твой, каб працягнуліся дні твае і добра табе было на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

Бо Бог загадаў, кажучы: "Шануй бацьку твайго і маці", і: "Хто праклінае бацьку ці маці, няхай сьмерцю памрэ".

Дзеці, слухайцеся бацькоў сваіх у Госпадзе, бо ў гэтым праведнасьць.

«Шануй бацьку твайго і маці», гэта першае прыказаньне з абяцаньнем:

«каб было табе добра, і быў ты даўгалетнім на зямлі».

І вы, бацькі, не раздражняйце дзяцей вашых, але выхоўвайце іх у дысцыплінаваньні і напамінаньні Госпадавым.

Obedecer e respeitar

Filhos, obedecei a vossos pais no Senhor. A obediência filial é expressão de amor e temor a Deus.

Дзеці, слухайцеся бацькоў у-ва ўсім, бо гэта падабаецца Госпаду.

Сыне мой, паслухай перасьцярогаў бацькі твайго і не адкідай настаўленьняў маці тваёй,

бо яны прывабны вянок на галаве тваёй і каштоўныя каралі на шыі тваёй.

Сыне мой, захавай прыказаньні бацькі твайго і не пакідай закон маці тваёй,

навяжы іх назаўсёды на сэрцы тваім і абвяжы імі шыю тваю.

Калі пойдзеш, яны павядуць цябе, калі ляжаш спаць, будуць пільнаваць цябе, калі абудзішся, будуць гаварыць да цябе.

Бо прыказаньне сьветач, і закон сьвятло, а настаўленьне і дакараньне шлях жыцьця,

Слухайце, дзеці, настаўленьне бацькі і ўважайце, каб навучыцца розуму,

бо я даю вам добрую навуку; не пакідайце закону майго.

Бо і я быў сынам у бацькі майго, пешчаны і адзіны ў маці маёй.

І ён вучыў мяне, і казаў мне: «Няхай трымаецца сэрца тваё словаў маіх, захоўвай прыказаньні мае і жыві.

Набывай мудрасьць, набывай розум, не забывайся і не ўхіляйся ад словаў вуснаў маіх.

Не пакідай яе, і яна захавае цябе, любі яе, і яна будзе пільнаваць цябе.

Мудры сын [слухае] настаўленьне бацькі, а насьмешнік ня слухае дакараньня.

Пастаў юнака на слушны шлях, і ён ня збочыць з яго, нават калі састарэе.

Disciplina e consequências

A vara e a repreensão dão sabedoria. A Bíblia adverte sobre as consequências sérias da rebeldia e desonra aos pais.

Дубец і дакор даюць мудрасьць, а дзіцё, пакінутае [само сабе], сорам для маці яго.

Руйнуе бацьку, выганяе маці сын, які прыносіць сорам і ганьбу.

Вока, якое зьдзекуецца з бацькі і пагарджае паслухмянасьцю маці, выдзяўбуць груганы над ракою і зьядуць арляняты.

Той, хто ўдарыць бацьку свайго і маці сваю, няхай сьмерцю памрэ.

Калі чалавек будзе мець сына непаслухмянага і ўпорыстага, які ня слухае голас бацькі свайго і голас маці сваёй, і каралі яго, але ён ня слухаўся іх,

няхай бацька ягоны і маці ягоная возьмуць яго і прывя­дуць да старшыняў гораду свайго і да брамы гораду свайго,

і скажуць старшыням гораду свайго: "Сын наш гэты непаслухмяны і ўпорысты, ня слухае голасу нашага, аддаецца распусьце і п’янству".

Тады ўсе мужчыны гораду ягонага ўкамянуюць яго камянямі, і ён памрэ, каб выніш­чыць зло з асяродзьдзя вашага. І ўвесь Ізраіль пачуе [гэта], і будзе баяцца.

Хто кляне бацьку свайго і маці сваю, у таго сьветач патухне сярод глыбокай цемры.

Калі вы зносіце пакараньне, Бог ставіцца да вас, як да сыноў. Бо ці ёсьць гэтакі сын, якога не карае бацька?

А калі якая ўдава мае дзяцей ці ўнукаў, яны перш няхай вучацца шанаваць свой дом і аддаваць належнае бацькам, бо гэта добра і прыемна перад Богам.

Seja o primeiro