As 10 parábolas mais importantes de Jesus
Jesus ensinou lições profundas por meio de parábolas, histórias curtas e simbólicas que comunicam verdades espirituais. Cada parábola tem um significado especial e atemporal, revelando o caráter de Deus e ensinando como viver como cristãos. Aqui estão 10 das parábolas mais marcantes e suas lições:
1. Parábola do Semeador (Mateus 13:3-9)
І гаварыў ім шмат у прыповесьцях, кажучы: «Вось, выйшаў сейбіт сеяць.
І калі сеяў, адны [зярняты] ўпалі пры дарозе, і наляцелі птушкі, і падзяўблі іх.
Іншыя ж упалі на камяністае месца, дзе не было шмат зямлі; і адразу ўзыйшлі, бо зямля была неглыбокая,
а калі ўзыйшло сонца, зьвялі і, як ня мелі кораня, высахлі.
Іншыя ж упалі ў церні, і вырасьлі церні, і заглушылі іх.
А іншыя ўпалі ў добрую зямлю і далі плод: адно — сто, адно — шэсьцьдзясят, а адно — трыццаць.
Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае».
A parábola do semeador fala sobre a receptividade das pessoas à Palavra de Deus. Cada tipo de solo representa diferentes maneiras de receber e aplicar o Evangelho em nossas vidas. Somente um coração fértil e comprometido pode dar frutos espirituais abundantes.
2. O Bom Samaritano (Lucas 10:25-37)
І вось, нейкі законьнік устаў, спакушаючы Яго і кажучы: «Настаўнік! Што мне рабіць, каб успадкаеміць жыцьцё вечнае?»
Ён жа сказаў яму: «У Законе што напісана? Як чытаеш?»
Ён жа, адказваючы, сказаў: «Любі Госпада, Бога твайго, усім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю моцаю тваёю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе».
[Ісус] сказаў яму: «Слушна ты адказаў. Рабі гэтак, і будзеш жыць»
Але ён, хочучы апраўдацца, сказаў Ісусу: «А хто мой бліжні?»
На гэтае сказаў Ісус: «Нейкі чалавек зыходзіў з Ерусаліму ў Ерыхон і натрапіў на разбойнікаў, якія зьнялі з яго вопратку, зьбілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго ледзь жывога.
Здарылася, што нейкі сьвятар зыходзіў гэтай дарогаю і, убачыўшы яго, прамінуў яго.
Таксама і лявіт, апынуўшыся на тым месцы, падыйшоўшы і ўбачыўшы, прамінуў яго.
А Самаранін нейкі, ідучы, падыйшоў да яго і, убачыўшы яго, зьлітаваўся.
І, падыйшоўшы, перавязаў яму раны, паліўшы алеем і віном; і, пасадзіўшы яго на свайго асла, прывёз яго ў карчму, і паклапаціўся пра яго.
А на другі дзень, адыходзячы, дастаў два дынары, даў карчмару і сказаў яму: "Паклапаціся пра яго і, калі выдасі што болей, я, вярнуўшыся, аддам табе".
Хто з гэтых трох, ты думаеш, стаўся бліжнім таму, які натрапіў на разбойнікаў?»
Ён сказаў: «Той, які зьлітаваўся над ім». Тады Ісус сказаў яму: «Ідзі і ты рабі гэтак».
Essa parábola nos ensina sobre o amor ao próximo, independentemente de raça ou religião. O samaritano ajudou um desconhecido, mostrando que a verdadeira fé se revela no amor ao próximo.
3. A Ovelha Perdida (Lucas 15:4-7)
«Які чалавек з вас, маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакідае дзевяноста дзевяць у пустыні і не ідзе па згубленую, пакуль ня знойдзе яе?
І, знайшоўшы, бярэ яе на плечы свае з радасьцю.
І, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: "Цешцеся са мною, бо я знайшоў маю згубленую авечку".
Кажу вам, што большая радасьць будзе ў небе з аднаго грэшніка, які навяртаецца, чым з дзевяноста дзевяці праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў навяртаньні.
Deus é como o pastor que busca incessantemente uma ovelha perdida. Essa parábola revela o amor incansável de Deus pelos pecadores, celebrando a alegria no céu quando alguém se arrepende.
4. O Filho Pródigo (Lucas 15:11-32)
Яшчэ сказаў: «У аднаго чалавека былі два сыны.
І сказаў малодшы з іх бацьку: "Бацька, дай мне належную частку маёмасьці". І падзяліў ім маёмасьць.
І праз некалькі дзён малодшы сын, сабраўшы ўсё, выправіўся ў далёкі край, і там змарнаваў маёмасьць сваю, жывучы распусна.
Калі ж выдаткаваў усё, стаўся вялікі голад у тым краі, і ён пачаў мець нястачу.
І, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з грамадзянаў таго краю, і той паслаў яго на поле сваё даглядаць сьвіньняў.
І ён жадаў напоўніць жывот свой шалупіньнем, якое елі сьвіньні, і ніхто не даваў яму.
Апамятаўшыся, ён сказаў: "Колькі парабкаў у бацькі майго маюць лішак хлеба, а я паміраю з голаду!
Устаўшы, пайду да бацькі майго і скажу яму: ‘Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою,
і ўжо ня варты называцца сынам тваім; зрабі мяне адным з парабкаў тваіх’."
І, устаўшы, прыйшоў да бацькі свайго. Калі ён быў яшчэ далёка, убачыў яго бацька ягоны і зьлітаваўся, і, пабегшы, кінуўся яму на шыю, і цалаваў яго.
Сын жа сказаў яму: "Ойча! Я саграшыў супраць неба і перад табою, і ўжо ня варты называцца сынам тваім".
А бацька сказаў слугам сваім: "Прынясіце найлепшыя шаты, і апраніце яго, і дайце пярсьцёнак на руку ягоную і сандалы на ногі.
І прывядзіце кормнае цяля, і закалеце, і, паеўшы, будзем весяліцца.
Бо гэты сын мой быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся". І пачалі весяліцца.
А старэйшы сын ягоны быў у полі. І калі, варочаючыся, падыйшоў да дому, пачуў сьпевы і скокі.
І, паклікаўшы аднаго са слугаў сваіх, спытаўся: "Што гэта адбываецца?"
Той жа сказаў яму: "Брат твой прыйшоў, і бацька твой закалоў кормнае цяля, бо атрымаў яго здаровым".
Загневаўся ён і не хацеў увайсьці. Тады бацька ягоны, выйшаўшы, клікаў яго.
А ён, адказваючы, сказаў бацьку: "Вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі не адступіў ад прыказаньня твайго, і ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб мне павесяліцца з сябрамі маімі.
А калі гэты сын твой, пажоршы маёмасьць тваю з распусьніцамі, прыйшоў, ты закалоў для яго кормнае цяля".
Ён жа сказаў яму: "Дзіця! Ты заўсёды са мною, і ўсё маё — тваё.
А з таго трэба цешыцца і радавацца, што брат твой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся"».
A parábola do filho pródigo fala sobre o perdão e o amor incondicional de Deus por Seus filhos, mesmo quando se desviam.
5. A Pérola de Grande Valor (Mateus 13:45-46)
Яшчэ падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека купца, які шукае добрых пэрлінаў,
які, знайшоўшы адну каштоўную пэрліну, пайшоў, прадаў усё, што меў, і купіў яе.
Jesus ensina que o Reino de Deus é o bem mais precioso e devemos estar dispostos a renunciar tudo para possuí-lo.
6. O Fariseu e o Publicano (Lucas 18:9-14)
Сказаў жа і да тых, якія былі пэўныя адносна сябе, што яны праведнікі, і пагарджалі іншымі, гэткую прыповесьць:
«Два чалавекі ўвайшлі ў сьвятыню памаліцца: адзін — фарысэй, а другі — мытнік.
Фарысэй, стаўшы, гэтак маліўся за сябе: "Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, няправеднікі, чужаложнікі, або як гэты мытнік.
Пошчу два разы на тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю".
А мытнік, стаўшы здалёк, не хацеў нават падняць вачэй у неба, але біў сябе ў грудзі, кажучы: "Божа! Будзь міласьцівы да мяне, грэшніка".
Кажу вам, што гэты пайшоў апраўданым у дом свой, а ня той: бо ўсякі, хто сябе ўзвышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае, будзе ўзвышаны».
Essa parábola nos lembra que Deus valoriza um coração humilde e arrependido, em contraste com a arrogância espiritual. O publicano, ao reconhecer seus pecados, foi justificado diante de Deus.
7. Os Talentos (Mateus 25:14-30)
Бо, як чалавек, выяжджаючы, паклікаў слугаў сваіх і даў ім маёмасьць сваю.
І аднаму даў пяць талентаў, а іншаму — два, а іншаму — адзін; кожнаму паводле сілы ягонай, і адразу выехаў.
Той, які ўзяў пяць талентаў, пайшоўшы, працаваў з імі і прыдбаў другія пяць талентаў.
Гэтаксама і той, [які ўзяў] два, прыдбаў і другія два.
А той, які ўзяў адзін, адыйшоўшы, закапаў яго ў зямлю і схаваў срэбра пана свайго.
Праз доўгі час прыходзіць пан слугаў тых і рахуецца з імі.
І, падыйшоўшы, той, які ўзяў пяць талентаў, прынёс другія пяць талентаў, кажучы: "Пане, пяць талентаў ты даў мне; вось другія пяць талентаў я прыдбаў на іх".
А пан ягоны прамовіў да яго: "Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго".
Падыйшоўшы, той, які ўзяў два таленты, сказаў: "Пане, два таленты ты даў мне, вось, другія два таленты я прыдбаў на іх".
Прамовіў да яго пан ягоны: "Добра, добры і верны слуга! У малым ты быў верны, над многім цябе пастаўлю; увайдзі ў радасьць пана твайго".
А той, які ўзяў адзін талент, падыйшоўшы, сказаў: "Пане, я ведаю цябе, што ты — чалавек жорсткі, які жне, дзе ня сеяў, і зьбірае, дзе не рассыпаў.
І, збаяўшыся, я пайшоў і схаваў талент твой у зямлю; вось, трымай тваё".
Адказваючы, пан ягоны сказаў яму: "Злы слуга і лянівы! Ты ведаў, што я жну, дзе ня сеяў, і зьбіраю, дзе не рассыпаў.
Дык мусіў ты аддаць срэбра маё купцам; і я, прыйшоўшы, атрымаў бы сваё з прыбыткам.
Дык вазьміце ў яго талент і дайце таму, які мае дзесяць талентаў.
Бо ўсякаму, хто мае, будзе дадзена і памножыцца, а ў таго, хто ня мае, і тое, што мае, будзе ўзята ў яго.
А нягоднага слугу кіньце ў цемру вонкавую; там будзе плач і скрыгат зубоў".
Nesta história, Jesus ensina sobre a responsabilidade de usar bem os dons e recursos que Deus nos confiou. A fidelidade nas pequenas coisas abre portas para bênçãos maiores.
8. O Rico e Lázaro (Lucas 16:19-31)
Адзін чалавек быў багаты, і апранаўся ў пурпур і вісон, і кожны дзень гучна весяліўся.
А нейкі ўбогі, на імя Лазар, ляжаў ля брамы ягонай увесь у скулах,
і жадаў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багацея, і сабакі, прыходзячы, лізалі скулы ягоныя.
І сталася, убогі памёр і аднесены быў анёламі на ўлоньне Абрагама; памёр і багацей, і быў пахаваны.
І ў пекле, пакутуючы, ён, падняўшы вочы свае, убачыў здалёк Абрагама і Лазара на ўлоньні ягоным,
і, загаласіўшы, сказаў: "Ойча Абрагаме! Зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым".
Але Абрагам сказаў: "Сыне! Узгадай, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар — ліхоту; цяпер жа ён тут суцяшаецца, а ты мучышся.
І да таго паміж намі і вамі вялікая прорва разьмешчана, так што тыя, хто хочуць перайсьці адгэтуль да вас, ня могуць, і адтуль да нас не пераходзяць".
Сказаў жа ён: "Тады прашу цябе, ойча, каб ты паслаў яго ў дом бацькі майго,
бо ў мяне пяць братоў; няхай ён засьведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца пакутаў".
Кажа яму Абрагам: "Маюць Майсея і прарокаў, няхай іх слухаюць".
Ён жа сказаў: "Не, ойча Абрагаме! Але калі хто з памёршых прыйдзе да іх, навернуцца".
Сказаў жа яму [Абрагам]: "Калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, нават калі хто і з памёршых уваскрэсьне, не павераць"».
A parábola alerta sobre as consequências de negligenciar os necessitados e viver para si mesmo. Também destaca a realidade do julgamento e da vida após a morte.
9. O Joio e o Trigo (Mateus 13:24-30)
Іншую прыповесьць даў Ён ім, кажучы: «Падобнае Валадарства Нябеснае да чалавека, які пасеяў добрае насеньне на полі сваім.
Калі ж людзі спалі, прыйшоў вораг ягоны, і пасеяў між пшаніцаю кукаль, і пайшоў.
Калі ж узыйшла рунь і дала плод, тады паказаўся і кукаль.
І прыйшоўшы, слугі гаспадара дому сказалі яму: "Пане, ці ж ня добрае насеньне пасеяў ты на полі тваім? Адкуль тады кукаль?"
Ён жа сказаў ім: "Вораг чалавек зрабіў гэтае". А слугі сказалі яму: "Дык хочаш, мы пойдзем і зьбярэм яго?"
А ён прамовіў: "Не, каб, зьбіраючы кукаль, вы не павырывалі разам з ім і пшаніцы.
Пакіньце расьці разам тое і другое да жніва; і ў час жніва я скажу жняцам: 'Зьбярыце спачатку кукаль і зьвяжыце яго ў снапы, каб спаліць іх, а пшаніцу зьбярыце ў сьвіран мой'"».
Essa história simboliza o bem e o mal coexistindo no mundo até o julgamento final, quando Deus fará a separação entre os justos e os ímpios.
10. As Dez Virgens (Mateus 25:1-13)
Тады падобнае будзе Валадарства Нябеснае да дзесяці дзяўчынаў, якія, узяўшы лямпы свае, выйшлі насустрач жаніху.
А пяць з іх былі мудрыя, і пяць — дурныя.
Тыя, што былі дурныя, узяўшы лямпы свае, ня ўзялі з сабою алею.
А мудрыя ўзялі алей у пасудзінах сваіх разам з лямпамі сваімі.
А як жаніх замарудзіў, задрамалі ўсе і паснулі.
А сярод ночы ўзьняўся крык: "Вось, жаніх ідзе, выходзьце насустрач яму!"
Тады ўсталі ўсе тыя дзяўчыны і направілі лямпы свае.
Дурныя ж сказалі мудрым: "Дайце нам вашага алею, бо лямпы нашыя згасаюць".
А мудрыя адказалі, кажучы: "Каб хапіла і нам, і вам, ідзіце лепш да прадаўцоў і купіце сабе".
Калі ж пайшлі яны купляць, прыйшоў жаніх, і падрыхтаваныя ўвайшлі з ім на вясельле, і дзьверы былі зачыненыя.
А пасьля прыходзяць і другія дзяўчыны, кажучы: "Пане, пане! Адчыні нам!"
Ён жа, адказваючы, сказаў: "Сапраўды кажу вам: ня ведаю вас".
Дык чувайце, бо ня ведаеце ані дня, ані гадзіны, у якую прыйдзе Сын Чалавечы.
Jesus enfatiza a necessidade de estarmos sempre preparados espiritualmente para Sua segunda vinda, pois ninguém sabe o momento exato.
As parábolas de Jesus continuam sendo fontes ricas de sabedoria e direção para a vida cristã. Ao aplicarmos esses ensinamentos, nos aproximamos mais de Deus e de Sua vontade.
Se este artigo te ajudou, faça sua parte e compartilhe a Palavra de Deus com aqueles que você ama.