O sentido da vida: o que a Bíblia ensina sobre existir
O que a Bíblia ensina sobre a vida
A Bíblia define a vida como uma dádiva que se origina no fôlego de Deus e encontra seu sentido pleno em Jesus Cristo. Existir não é um acidente biológico nem um acúmulo de bens, mas uma caminhada de comunhão com o Criador que começa no ventre e se estende por toda a eternidade.
І зьляпіў ГОСПАД Бог чалавека з пылу зямлі, і ўдыхнуў у ноздры ягоныя дыханьне жыцьця, і стаўся чалавек душою жывою.(Быцьцё 2:7)
Бо Ты стварыў ныркі мае, выткаў мяне ва ўлоньні маці маёй.
Слаўлю Цябе, бо я захапляльна і дзівосна збудаваны; цудоўныя справы Твае, і душа мая ведае [гэта] добра.
Не былі схаваныя косткі мае перад Табою, калі я кшталтаваўся пад заслонай, быў вытканы ў глыбінях зямлі.
Зародак мой бачылі вочы Твае; і ў кнізе Тваёй запісаны ўсе дні, што былі вызначаны, калі яшчэ ніводнага з іх не было.(Псальмы 139:13-16)
Яны насычаюцца ад тлустасьці Дому Твайго, і са струмяня асалодаў Тваіх Ты іх поіш,(Псальмы 36:9)
Буду сьпяваць ГОСПАДУ жыцьцём маім; буду выслаўляць Бога майго яшчэ больш.(Псальмы 104:33)
Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!(Псальмы 150:6)
A vida plena e eterna em Cristo
No Novo Testamento, a vida humana alcança sua dimensão mais profunda quando ligada a Jesus. Ele não se apresenta apenas como alguém que ensina a viver melhor, mas como a própria vida: quem crê nele recebe perdão, transformação diária e a certeza da ressurreição.
Кажа яму Ісус: «Я ёсьць шлях, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, калі не праз Мяне.(Яна 14:6)
Злодзей прыходзіць, каб толькі ўкрасьці, забіць і загубіць. Я прыйшоў, каб вы мелі жыцьцё і мелі ўдосталь.(Яна 10:10)
Ісус сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё. Хто верыць у Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе.
І ўсякі, хто жыве і верыць у Мяне, не памрэ на вякі. Ці верыш гэтаму?»(Яна 11:25,26)
Ісус жа сказаў ім: «Я ёсьць хлеб жыцьця. Хто прыходзіць да Мяне, ня будзе галодны, і хто верыць у Мяне, ня будзе смагнуць ніколі.(Яна 6:35)
Хто верыць у Мяне, як сказана ў Пісаньні, у таго з жывата пацякуць рэкі вады жывое».(Яна 7:38)
А гэта ёсьць жыцьцё вечнае, каб пазналі Цябе, адзінага праўдзівага Бога, і Таго, Каго Ты паслаў, — Ісуса Хрыста.(Яна 17:3)
Бо плата за грэх — сьмерць, а дар [ласкі] Божай — жыцьцё вечнае ў Хрысьце Ісусе, Госпадзе нашым.(Рымлянаў 6:23)
Я ўкрыжаваны з Хрыстом, і ўжо ня я жыву, але жыве ў-ва мне Хрыстос. А што цяпер жыву ў целе, жыву праз веру ў Сына Божага, Які палюбіў мяне і выдаў Сябе за мяне.(Галятаў 2:20)
A brevidade dos dias e a busca por sabedoria
A Escritura trata a existência terrena com realismo: os anos passam rápido e o vigor físico diminui. Longe de gerar desânimo, essa fragilidade serve de alerta para administrar o tempo com maturidade e buscar um coração prudente.
Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.(Псальмы 90:10)
Лічыць дні нашыя навучы Ты нас, каб прыдбаць нам мудрае сэрца.(Псальмы 90:12)
Распалілася сэрца маё ў нутры маім; ва ўздыханьні маім запалаў агонь, і я прамовіў языком маім.
Дай мне ведаць, ГОСПАДЗЕ, канец мой і меру дзён маіх, якая яна. Дай мне ведаць, які я нетрывалы!
Вось, на [некалькі] пядзяў Ты даў дні мае, і век мой — як нішто перад Табою! Толькі ўсякай марнасьцю ёсьць кожны чалавек, [нават] у сіле. (Сэлях)(Псальмы 39:4-6)
Для ўсяго ёсьць свой тэрмін, і час для кожнай рэчы пад небам.(Эклезіяст 3:1)
Сівізна — слаўная карона, на шляху праведнасьці знаходзяць яе.(Прыповесьці 16:31)
Дык глядзіце, хадзіце дакладна, не як бязглуздыя, але як мудрыя,
выкупляючы час, бо дні злыя.(Эфэсцаў 5:15,16)
Prioridades e o perigo do apego material
Jesus adverte que a ansiedade por roupas, comida ou patrimônio sufoca o que realmente importa. A vida de uma pessoa não consiste na quantidade dos bens que ela acumula; ganhar o mundo inteiro não compensa perder a própria alma.
Таму кажу вам: не турбуйцеся пра душу вашую, што вам есьці і што піць, ані пра цела вашае, у што апрануцца. Ці ж душа ня большая за ежу, і цела — за адзеньне?
Паглядзіце на птушак нябесных, што ані сеюць, ані жнуць і не зьбіраюць у сьвірны, і Айцец ваш Нябесны жывіць іх. Наколькі ж вы лепшыя за іх.
Хто з вас, турбуючыся, можа дадаць сабе росту хоць на адзін локаць?(Мацьвея 6:25-27)
Пры гэтым сказаў ім: «Глядзіце і захоўвайце сябе ад хцівасьці, бо жыцьцё чалавека ня ў мностве маёмасьці яго»(Лукі 12:15)
Бо што за карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць?(Марка 8:36)
І, паклікаўшы натоўп разам з вучнямі Сваімі, сказаў ім: «Калі хто хоча ісьці за Мною, няхай адрачэцца самога сябе, і возьме крыж свой, і ідзе за Мною.
Бо хто хоча выратаваць душу сваю, той загубіць яе; а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне і дзеля Эвангельля, той збавіць яе.
Бо што за карысьць чалавеку, калі ён здабудзе ўвесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць?
Або што дасьць чалавек у выкуп за душу сваю?
Бо хто пасаромеецца Мяне і словаў Маіх у гэтым пакаленьні, чужаложным і грэшным, таго і Сын Чалавечы пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Айца Свайго з анёламі сьвятымі».(Марка 8:34-38)
і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.(Рымлянаў 12:2)
Бо мы ходзім вераю, а ня бачаньнем.(2 Карыньцянаў 5:7)
Como conduzir a vida no dia a dia
Viver com sabedoria exige atenção constante às palavras, aos pensamentos e aos relacionamentos. O livro de Provérbios e as cartas apostólicas mostram que integridade, domínio próprio e busca pela paz sustentam uma vida saudável diante de Deus e do próximo.
Слухай, сыне мой, і прыймі словы мае, і памножацца гады жыцьця твайго.(Прыповесьці 4:10)
З усёй стараннасьцю захоўвай сэрца тваё, бо з яго крыніца жыцьця.(Прыповесьці 4:23)
На сьцежцы жыцьця той, хто прыймае настаўленьне, а хто адкідае дакараньне — блукае.(Прыповесьці 10:17)
Хто захоўвае вусны свае, захоўвае душу сваю, а хто шырока адкрывае рот свой, будзе мець зьнішчэньне.(Прыповесьці 13:3)
Страх перад ГОСПАДАМ — крыніца жыцьця, каб пазьбегнуць пастак сьмерці.(Прыповесьці 14:27)
Хто набывае розум, той любіць душу сваю, хто шукае разважлівасьці — знаходзіць дабро.(Прыповесьці 19:8)
Хто імкнецца да праведнасьці і міласэрнасьці, знойдзе жыцьцё, праведнасьць і славу.(Прыповесьці 21:21)
Як у вадзе аблічча да аблічча, так сэрца чалавека — да чалавека.(Прыповесьці 27:19)
Бо я загадваю табе сёньня, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзіў шляхамі Ягонымі, і захоўваў прыказаньні Ягоныя, і пастановы Ягоныя, і прысуды Ягоныя, і будзеш жыць, і памножышся, і будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у зямлі, якую ідзеш атрымаць на ўласнасьць.(Другазаконьне 30:16)
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.(Выхад 20:12)
Хадзіце сюды, сыны, паслухайце мяне, я навучу вас страху перад ГОСПАДАМ.
Хто ёсьць чалавек, якому даспадобы жыцьцё, які любіць [доўгія] дні, каб убачыць добрае?
Захоўвай язык свой ад ліхога, а вусны свае — ад слова крывадушнага.(Псальмы 34:12-14)
Бо хто хоча жыцьцё любіць і бачыць добрыя дні, няхай стрымлівае язык свой ад ліхоты і вусны свае, каб не гаварылі падступна,
няхай ухіляецца ад ліха і робіць дабро; няхай шукае супакою і імкнецца да яго.(1 Пятра 3:10,11)
Імкніцеся да супакою з усімі і да сьвятасьці, без якое ніхто ня ўбачыць Госпада,(Гебраяў 12:14)
і намагайцеся жыць у супакоі, і рабіць сваю справу, і працаваць сваімі ўласнымі рукамі, як мы загадалі вам;
каб вы хадзілі прыстойна перад тымі, што звонку, і ні ў чым ня мелі патрэбы.(1 Тэсалонцаў 4:11,12)
І ўсё, што робіце, рабіце ад душы, як для Госпада, а не для людзей,
ведаючы, што ад Госпада атрымаеце ў нагароду спадчыну, бо вы служыце Госпаду Хрысту.(Каласянаў 3:23,24)
Шчасьлівы чалавек, які вытрымлівае спакусу, бо, стаўшыся выпрабаваным, ён атрымае вянок жыцьця, які абяцаў Госпад тым, хто любіць Яго.(Якуба 1:12)
Хто з вас мудры і мае розум, няхай пакажа гэта справамі сваімі праз добры лад жыцьця з ціхасьцю мудрасьці.(Якуба 3:13)
Confiança e proteção nas dificuldades
Mesmo nos momentos de dor e esgotamento, a oração dos salmistas lembra que Deus permanece como refúgio acessível. A paz diária não depende da ausência de problemas, mas da certeza de que cada passo é guardado pelo Criador.
Толькі добрасьць і міласэрнасьць Твая будуць ісьці са мною ўсе дні жыцьця майго; і ў Доме ГОСПАДА буду жыць доўгія дні.(Псальмы 23:6)
ГОСПАДЗЕ, дай мне ведаць шляхі Твае, навучы мяне сьцежкам Тваім.(Псальмы 25:4)
Аднаго я прашу ў ГОСПАДА і гэтага толькі шукаю, каб жыць мне ў Доме ГОСПАДА ўсе дні жыцьця майго, каб бачыць хараство ГОСПАДА і разважаць у сьвятыні Ягонай.(Псальмы 27:4)
Прыхілі да мяне вуха Тваё, хутчэй выратуй мяне! Будзь для мяне скалою, каб абаперціся [мне], домам умацаваным, каб збавіць мяне!(Псальмы 31:3)
Ціхі будзь перад ГОСПАДАМ і чакай на Яго, ня гневайся на таго, хто мае посьпех на шляху сваім, на чалавека, які робіць зламыснае.(Псальмы 37:7)
Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.(Псальмы 73:26)
На вякі не забудуся загадаў Тваіх, бо імі Ты захаваў мне жыцьцё.(Псальмы 119:93)
ГОСПАД будзе захоўваць цябе ад усякага зла, будзе душу тваю Ён захоўваць.
ГОСПАД будзе захоўваць выхад твой і ўваход твой ад цяпер і на вякі.(Псальмы 121:7,8)
Este artigo te tocou? Faça uma oração!
+581 estão orando agora.
Junte-se à corrente de oração.