1 Не хачу, браты, каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад воблакам, і ўсе прайшлі праз мора,
2 і ўсе ахрысьціліся ў Майсея ў воблаку і ў моры,
3 і ўсе елі тую самую духоўную ежу,
4 і ўсе пілі тое самае духоўнае пітво, бо пілі з духоўнае скалы, якая ішла за імі, а скала гэтая быў Хрыстос.
5 Але ня многіх з іх упадабаў Бог, бо яны палеглі ў пустыні.
6 А гэта сталася прыкладам для нас, каб мы ня мелі пажаданьня ліха, як пажадалі яны.
7 Ня будзьце таксама ідалапаклоньнікамі, як некаторыя з іх, як напісана: «Народ пасеў есьці і піць, і ўстаў гуляць».
8 Таксама ня будзем рабіць распусты, як некаторыя з іх распусьнічалі, і ў адзін дзень загінула дваццаць тры тысячы.
9 Таксама ня будзем спакушаць Хрыста, як некаторыя з іх спакушалі і загінулі ад зьмеяў.
10 Таксама не наракайце, як некаторыя з іх наракалі і загінулі ад нішчыцеля.
11 А ўсё гэтае здарылася з імі ў прыклад і напісана дзеля напамінаньня нам, на якіх канец вякоў прыйшоў.
12 Так што, хто думае, што стаіць, няхай сьцеражэцца, каб ня ўпасьці.