Pular para o conteúdo
Publicidade

1 Карыньцянаў 11:17,20-22,27,29,30,33

17 А загадваючы гэтае, не хвалю вас, бо вы зыходзіцеся не на лепшае, але на горшае.

20 Далей, калі вы зыходзіцеся разам, няма [ў вас] спажываньня вячэры Госпада,

21 бо кожны сьпяшаецца зьесьці ўласную вячэру, і адзін [застаецца] галодным, а другі ўпіваецца.

22 Хіба вы дамоў ня маеце, каб есьці і піць? Або пагарджаеце царквою Божаю і сароміце тых, якія ня маюць? Што скажу вам? Ці пахвалю вас за гэтае? Не пахвалю.

27 Так што хто есьць хлеб гэты ці п’е келіх Госпадавы нягодна, вінны будзе Цела і Крыві Госпада.

29 Бо хто есьць і п’е нягодна, той есьць і п’е прысуд сабе, не разважаючы пра Цела Госпада.

30 Дзеля гэтага сярод вас шмат слабых і хворых, і даволі памірае.

33 Так што, браты мае, зыходзячыся на вячэру, адзін на аднаго чакайце.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.