Pular para o conteúdo
Publicidade

1 Карыньцянаў 15:45-49

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

45 Гэтак і напісана: «Стаўся першы чалавек Адам душою жывою», а апошні Адам — дух, які ажыўляе.

46 Але спачатку не духоўнае, але душэўнае; духоўнае пасьля.

47 Першы чалавек — з зямлі, зямны; другі Чалавек — Госпад з неба.

48 Які зямны, гэтакія і зямныя; і які Нябесны, гэтакія і нябесныя.

49 І як мы насілі вобраз зямнога, будзем насіць і вобраз Нябеснага.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    45 Так і напісана: «першы чалавек Адам стаўся душою жывою»; а апошні Адам ёсьць дух жыватворчы.

    46 Але ня духоўнае раней, а душэўнае, потым духоўнае.

    47 Першы чалавек - зь зямлі, і зямны; другі чалавек - Гасподзь - зь неба.

    48 Які зь зямлі, такія зямныя; і які нябесны, такія і нябесныя;

    49 і як мы насілі вобраз зямнога, так будзем насіць і вобраз нябеснага.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.