32 А я хачу, каб вы былі без турботаў. Нежанаты турбуецца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду,
33 а жанаты турбуецца пра тое, што сьвету, як дагадзіць жонцы.
34 Ёсьць розьніца між жонкай і дзяўчынай: незамужняя турбуецца пра тое, што Госпада, як дагадзіць Госпаду, каб быць сьвятою і целам, і духам; а замужняя турбуецца пра тое, што сьвету, як дагадзіць мужу.
35 А гэта кажу дзеля вашай жа карысьці, не каб накінуць на вас пятлю, але каб вы паважна і адпаведна [стаялі пры] Госпадзе без перашкодаў.