14 Мы ведаем, што перайшлі ад сьмерці ў жыцьцё, бо любім братоў; хто ня любіць брата, застаецца ў сьмерці.
16 У гэтым пазналі мы любоў, што Ён паклаў за нас душу Сваю; і мы павінны пакладаць душы свае за братоў.
17 А хто мае маёмасьць у сьвеце, і бачыць брата свайго ў патрэбе, і зачыняе ад яго нутро сваё, дык як любоў Божая застаецца ў ім?
18 Дзеткі мае! Будзем любіць ня словам ці языком, але ўчынкам і праўдаю!