Pular para o conteúdo
Publicidade

1 ПЯТРА 3

1 Таксама і вы, жонкі, падпарадкоўвайцеся сваім мужам, каб і тыя, што не скараюцца слову, ладам жыцьця жонак бяз слова былі здабываныя,

2 гледзячы на чыстае жыцьцё вашае ў страху [Божым].

3 Няхай будзе [аздобаю] ня вонкавае заплятаньне валасоў і залатыя ўпрыгожваньні або апрананьне ў шаты сьвету,

4 але таемны сэрца чалавек у незьнішчальнасьці ціхага і спакойнага духа, што вельмі каштоўна перад Богам.

5 Бо гэтак некалі аздаблялі сябе, падпарадкоўваючыся сва­ім мужам, і сьвятыя жанчыны, якія спадзяваліся на Бога.

6 Гэтак Сара слухалася Абрагама, называючы яго гаспадаром, і вы сталіся дзецьмі яе, калі робіце дабро і не палохаецеся аніякага страху.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também