2 пасьвіце Божы статак, які ў вас, гледзячы за ім не пад прынукаю, але дабраахвотна, і ня дзеля прыбыткаў, але з ахвотаю,
3 і не пануючы над спадчынай, але даючы прыклад статку,
5 Таксама і вы, маладыя, падпарадкоўвайцеся старостам, а ўсе, падпарадкоўваючыся адзін аднаму, апраніцеся ў пакорнасьць, бо Бог пыхлівым працівіцца, а пакорным ласку дае.
7 Усе турботы свае ўскладайце на Яго, бо Ён клапоціцца пра вас.
10 А Бог усякае ласкі, Які паклікаў нас, што крыху цярпелі, у вечную славу Сваю ў Хрысьце Ісусе, няхай Сам удасканаліць вас, няхай умацуе, няхай узмоцніць, няхай угрунтуе.