Pular para o conteúdo
Publicidade

1 Валадароў 18:33-38

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

33 І пасек ён дровы, і падрыхтаваў бычка, і палажыў на дровы,

34 і сказаў: «Набярыце чатыры вядры вады і выліце ў роў і на дровы!» І сказаў: «Зрабіце гэта самае другі раз». І зрабілі другі раз, і ён сказаў: «І трэці раз зрабіце гэта самае». І зрабілі трэці раз.

35 І пацякла вада кругом ахвярніка, і нават роў быў запоўнены вадою.

36 І сталася, калі быў час складаць ахвяру хлебную, падыйшоў Ільля прарок і сказаў: «ГОСПАДЗЕ, Божа Абрагама, Ісаака і Ізраіля! Сёньня даведаюцца яны, што Ты — Бог у Ізраілі, а я — слуга Твой, і што паводле слова Твайго я зрабіў усё гэта.

37 Адкажы мне, ГОСПАДЗЕ, адкажы мне, і няхай даведаецца народ гэты, што Ты, ГОС­ПАДЗЕ, — Бог, і Ты навярні зноў сэрца іхняе!»

38 І зыйшоў агонь ГОСПАДА, і спаліў ахвяру, і дровы, і камяні, і попел, і ваду, якая была ў рове, высушыў.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    33 і паклаў дровы, і расьсек цяля, і паклаў яго на дровы,

    34 і сказаў: напоўніце чатыры вядры вады і вылівайце на ўсепальную ахвяру і на дровы. Потым сказаў: паўтарэце. І яны паўтарылі. І сказаў: зрабеце тое самае трэці раз. І зрабілі трэці раз,

    35 і вада палілася вакол ахвярніка, і роў напоўніўся вадою.

    36 У час ахвярапрынашэньня вечаровай ахвяры падышоў Ільля прарок - і сказаў: Госпадзе Божа Абрагамаў, Ісаакаў і Ізраілеў! Хай спазнаюць у гэты дзень, што Ты адзін Бог у Ізраілі, і што я раб Твой і зрабіў усё паводле слова Твайго.

    37 Пачуй мяне, Госпадзе, пачуй мяне! Хай спазнае народ гэты, што Ты, Госпадзе, Бог, і Ты павернеш сэрца іхняе да Цябе.

    38 І апаў агонь Гасподні і зжэр цэласпаленьне і дровы, і камяні і пыл, і паглынуў ваду, якая ў рове.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.