41 І сказаў Ільля Ахаву: «Ідзі, еш і пі, бо [я чую] шум вялікага дажджу!»
42 І пайшоў Ахаў есьці і піць, а Ільля ўзыйшоў на вяршыню Кармэля, і нахіліўся да зямлі, і схаваў аблічча сваё між каленяў сваіх.
43 І сказаў ён слузе свайму: «Выйдзі і глянь у бок мора». І той выйшаў, і глянуў, і сказаў: «Няма нічога». [Ільля] сказаў яму: «Вяртайся сем разоў!»
44 І ў сёмы раз ён сказаў: «Вось, воблака малое, нібы далонь чалавечая, падымаецца з мора». І сказаў [Ільля]: «Ідзі і скажы Ахаву: "Запрагай і ад’яжджай, каб не захапіў цябе дождж!"»
45 І неўзабаве неба пацямнела ад хмараў і ветру, і быў дождж вялікі. А Ахаў сеў у калясьніцу і паехаў у Езрээль.
46 І рука ГОСПАДА была з Ільлёю. І ён падперазаў паясьніцу сваю, і пабег перад Ахавам аж да ўваходу ў Езрээль.