Pular para o conteúdo
Publicidade

1 ВАЛАДАРОЎ 2

1 І наблізіліся дні паміраць Давіду, і загадаў ён сыну свайму Салямону, кажучы:

2 «Я ўзыходжу на шлях [жыхароў] усёй зямлі. Ты ж будзь цьвёрды і будзь мужны.

3 І захоўвай загады ГОСПАДА, Бога твайго, і хадзі шляхамі Ягонымі, і захоўвай пастановы Ягоныя, і прыказаньні Ягоныя, і прысуды Ягоныя, і сьведчаньні Ягоныя, як напісана ў Законе Майсеевым, каб меў ты посьпех у-ва ўсім, што ты будзеш рабіць, і паўсюль, куды ты пойдзеш,

4 каб зьдзейсьніў ГОСПАД слова Сваё, якое гаварыў мне, кажучы: "Калі сыны твае будуць захоўваць шляхі свае і калі будуць хадзіць перад абліччам Маім у праўдзе ўсім сэрцам сваім і ўсёю душою сваёй, ня будзе адкінуты нашчадак твой ад пасаду Ізраіля".

Veja também