Pular para o conteúdo
Publicidade

1 Валадароў 3:16-28

16 І прыйшлі да валадара дзьве жанчыны блудніцы, і сталі перад абліччам ягоным.

17 І адна жанчына сказала: «О, гаспадару мой, я і гэта жанчына жывем у адным доме. І пры ёй у доме [гэтым] я нарадзіла.

18 І сталася праз тры дні пасьля родаў маіх, таксама гэтая жанчына нарадзіла. І былі мы разам, і апрача нас дзьвюх нікога іншага з намі ў доме не было.

19 І ўначы памёр сын жанчыны гэтай, бо, [сплючы], яна задушыла яго.

20 І яна ўстала ўначы, і ўзяла сына майго ад мяне, калі служка твая спала, і палажыла яго на ўлоньні сваім. А сына свайго, мёртвага, палажыла на ўлоньне маё.

21 І я ўстала раніцаю, каб пакарміць сына свайго, і вось, ён мёртвы. А калі пры сьвятле я прыгледзелася, вось, ня мой гэта сын, якога я нарадзіла».

22 А сказала іншая жанчына: «Не, бо сын мой жывы, а твой памёр». А тая казала: «Не, гэта твой сын памёр, а мой жывы». І спрачаліся яны перад абліччам валадара.

23 І сказаў валадар: «Гэтая кажа: "Сын мой жывы, а сын твой памёр", а тая кажа: "Не, бо твой сын памёр, а мой сын жывы"».

24 І сказаў валадар: «Прынясіце мне меч!» І прынесьлі перад аблічча валадара меч.

25 І сказаў валадар: «Расьсячыце жывое дзіця на дзьве часткі, і дайце адной палову, і другой палову».

26 І сказала валадару жанчына, сын якой быў жывы, бо ўзрушыліся [літасьцю] да сына свайго ўнутранасьці ейныя, і яна сказала: «Гаспадару мой, жывое дзіця аддайце ёй, але не забівайце яго». А другая сказала: «Няхай ня будзе ён ані табе, ані мне. Расьсякайце».

27 І адказаў валадар, і сказаў: «Дайце ёй жывое дзіця, і не забівайце яго, бо яна — маці ягоная».

28 І пачуў увесь Ізраіль пра гэты суд, як прысудзіў валадар; і баяліся перад абліччам валадара, бо бачылі ў ім мудрасьць Божую, каб чыніць суд.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.