29 І даў Бог Салямону вельмі вялікую мудрасьць і разважлівасьць, і шырокае сэрца, як пясок, які на беразе мора.
30 І перавышала мудрасьць Салямона мудрасьць усіх сыноў Усходу і ўсю мудрасьць Эгіпту.
31 І быў ён мудрэйшы за ўсіх людзей, мудрэйшы за Этана Эзрахіта, Гэмана, Калькола і Дарду, сыноў Махола, і было [слаўнае] імя ягонае ў-ва ўсіх навакольных народаў.
32 І расказаў ён тры тысячы прыказак, а сьпеваў ягоных было тысяча пяць.