5 а Ганьне даваў падвойную частку, бо Ганну ён любіў. Але ГОСПАД не даваў ёй нарадзіць.
8 І сказаў ёй Элькана, муж ейны: «Чаму ты плачаш і чаму не ясі? Чаму сумуе сэрца тваё? Ці ж я табе не мілейшы, чым дзесяць сыноў?»
11 І шлюбавала яна, кажучы: «ГОСПАД Магуцьцяў, калі Ты спагадна глянеш на прыніжэньне служкі Тваёй, і прыгадаеш мяне, і не забудзешся пра служку Тваю, і дасі мне дзіця мужчынскага роду, я аддам яго ГОСПАДУ на ўсе дні жыцьця ягонага, і лязо не кранецца галавы ягонай».
23 Адказаў ёй Элькана, муж ейны: «Рабі, што добра ў вачах тваіх. Заставайся, пакуль яго не адымеш ад грудзей. Толькі няхай ГОСПАД зьдзейсьніць словы Свае». І засталася маці дома, і карміла сына свайго, пакуль не адняла яго ад грудзей сваіх.
27 Маліла я пра гэтае дзіця, і споўніў ГОСПАД просьбу маю, што я прасіла ў Яго.
28 Таму я аддаю яго ГОСПАДУ на ўсе дні; колькі будзе жыць, ён аддадзены для ГОСПАДА». І пакланіліся там ГОСПАДУ.