34 І сказаў Давід Саўлу: «Слуга твой пасьвіў авечак бацькі свайго, і прыходзіў леў ці мядзьведзь, і хапаў барана спаміж статку,
35 а я даганяў яго, біў і вырываў [авечку] з пашчы ягонай. А калі ён выходзіў на мяне, я хапаў яго за сківіцу, і перамагаў яго, і забіваў яго.
36 Нават льва і мядзьведзя перамагаў слуга твой. І гэты неабрэзаны Філістынец [будзе] як адзін з іх, бо ён насьміхаецца з войска Бога Жывога!»