22 Гэлій быў ужо вельмі стары. І чуў ён усё, што рабілі сыны ягоныя адносна ўсіх Ізраільцянаў, як яны спалі з жанчынамі, якія зьбіраліся пры ўваходзе ў Намёт Спатканьня.
23 І сказаў ён ім: «Чаму дапускаецеся вы такіх учынкаў, бо я чую пра ліхія справы вашыя ад усяго народу?
24 Спыніцеся, сыны мае. Нядобрая гэта слава, пра якую я чую. Вы разбэшчваеце народ ГОСПАДА.
25 Калі саграшыць чалавек супраць чалавека, судзьдзёю яму можа быць Бог. Але калі супраць ГОСПАДА саграшыць чалавек, хто заступіцца за яго?» Але яны ня слухалі перасьцярогі бацькі свайго, бо ГОСПАД вырашыў аддаць іх на сьмерць.