10 І сказаў сьвятар: «Тут меч Галіята, Філістынца, якога ты забіў у лагчыне Эла. Вось, ён закручаны ў плашч і [ляжыць] пад эфодам. Калі хочаш яго ўзяць, бяры, бо апрача яго няма тут іншага». І сказаў Давід: «Калі няма іншага такога, дай яго мне».
11 І ўстаў Давід, і ў той дзень уцёк ад Саўла, і прыйшоў да Ахіша, валадара Гату.
12 І сказалі слугі Ахіша яму: «Ці ж гэта не Давід, валадар той зямлі? Ці ж не яму сьпявалі карагоды, кажучы: "Саўл пабіў тысячы, а Давід — дзясяткі тысячаў"?»
13 І Давід узяў да сэрца свайго словы гэтыя, і вельмі баяўся Ахіша, валадара Гату.
14 І зьмяніў ён паводзіны свае ў вачах іхніх, і ўдаваў вар’ята ў руках іхніх, і біў у брамы іхнія, і сьліна ягоная сьцякала на бараду ягоную.
15 І Ахіш сказаў слугам сваім: «Ці ж ня бачыце, што ён — вар’ят. Навошта вы прывялі яго да мяне?