1 І пайшоў Давід адтуль, і ўцёк у пячору Адулям. І пачулі [пра гэта] браты ягоныя і ўвесь дом бацькі ягонага, і ўсе пайшлі за ім туды.
2 І сабраліся да яго ўсе пакрыўджаныя, і тыя, што мелі даўгі, і засмучаныя ў духу, і ён стаўся іх правадыром. І было з ім каля чатырох сотняў чалавек.