4 І паклікаў ГОСПАД Самуэля. Ён адказаў: «Вось я».
5 І пабег да Гэлія, і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». Ён сказаў: «Я ня клікаў цябе. Вяртайся і сьпі». І ён пайшоў, і лёг спаць.
6 І ГОСПАД зноў паклікаў Самуэля, і сказаў: «Самуэль, Самуэль». Той пабег да Гэлія і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». Ён сказаў: «Я ня клікаў цябе, сын мой. Вяртайся і сьпі».
7 Бо Самуэль не пазнаў яшчэ ГОСПАДА і не было яшчэ яму аб’яўлена слова ГОСПАДА.
8 Але ГОСПАД зноў паклікаў Самуэля трэці раз. Ён падняўся і пабег да Гэлія, і сказаў: «Вось я, бо ты клікаў мяне». І зразумеў Гэлій, што ГОСПАД кліча юнака.
9 І ён сказаў Самуэлю: «Ідзі і кладзіся спаць, а калі зноў пакліча цябе, скажы: "Гавары, ГОСПАДЗЕ, бо слухае слуга Твой"». І вярнуўся Самуэль, і лёг спаць на месцы сваім.
10 І прыйшоў ГОСПАД, і стаў, і паклікаў як раней: «Самуэль, Самуэль!» І Самуэль сказаў: «Гавары, ГОСПАДЗЕ, бо слухае слуга Твой».