Pular para o conteúdo
Publicidade

2 Карыньцянаў 5:1-8

1 Бо мы ведаем, што калі зямны наш дом, хаціна, зруйнуецца, мы маем пабудову ад Бога, дом, які не рукамі зроблены, вечны ў небе.

2 Бо дзеля гэтага мы і ўздыхаем, жадаючы апрануцца ў нашае жытло з неба,

3 каб мы знайшлі сябе апранутымі, а ня голымі.

4 Бо мы, знаходзячыся ў хаціне, уздыхаем пад цяжарам, бо ня хочам пазбыцца [яе], але апрануцца, каб сьмяротнае ахоплена было жыцьцём.

5 На гэта самае і стварыў нас Бог, і даў нам заруку Духа.

6 Дык мы заўсёды маем пэўнасьць і ведаем, што, жывучы ў целе, жывем па-за Госпадам.

7 Бо мы ходзім вераю, а ня бачаньнем.

8 Дык мы маем пэўнасьць і жадаем лепей жыць па-за целам і жыць у Госпадзе.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.