Pular para o conteúdo
Publicidade

2 Валадароў 2:19-22

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

19 І сказалі жыхары гораду Элісэю: «Вось, разьмяшчэньне гораду гэтага добрае, як гаспадар наш бачыць, але вада кепская і зямля не дае пладоў».

20 І ён сказаў: «Прынясіце мне новую місу і ўкіньце туды солі». І яны прынесьлі яму.

21 І ён пайшоў да крыніцы вады, і ўкінуў туды соль, і сказаў: «Гэта кажа ГОСПАД: "Я аздаравіў ваду гэтую, і ня будзе тут больш ані сьмерці, ані бясплоднасьці"».

22 І аздароўлена была вада па сёньняшні дзень паводле слова Элісэя, якое ён прамовіў.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    19 І сказалі жыхары таго горада Елісею: вось, стан гэтага горада добры, як бачыць гаспадар мой; але вада нядобрая і зямля неўрадлівая.

    20 І сказаў ён: дайце мне новую чару і пакладзеце туды солі. І далі яму.

    21 І выйшаў ён да вытоку вады, і кінуў туды солі, і сказаў: так кажа Гасподзь: Я зрабіў ваду гэтую здароваю, ня будзе ад яе наперад ні сьмерці, ні неўрадлівасьці.

    22 І вада зрабілася здароваю да сёньня, паводле слова Елісея, якое ён сказаў.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.