Pular para o conteúdo
Publicidade

2 Валадароў 22:14-20

14 І пайшлі сьвятар Хількія, і Ахікам, і Ахбор, і Шафан, і Асая да Хульды прарочыцы, жонкі Шальлюма, сына Тыквы, сына Хархаса, вартаўніка адзеньня. Яна жыла ў Ерусаліме, у новым горадзе, і гаварылі з ёй.

15 І яна сказала ім: «Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля: "Скажыце чалавеку, які паслаў вас да мяне:

16 "Гэта кажа ГОСПАД. Вось, Я навяду ліха на месца гэтае і на жыхароў ягоных, усе словы кнігі, якую чытаў валадар Юды,

17 за тое, што яны пакінулі Мяне і кадзілі багам чужым, і гнявілі Мяне ўсімі ўчынкамі рук сваіх. І ўзгарэўся гнеў Мой на месца гэтае, і не патухне".

18 Адносна валадара Юды, які паслаў вас, каб запытацца ГОСПАДА, скажыце яму так: "Гэта кажа ГОСПАД, Бог Ізраіля. За тое, што ты слухаў словы [кнігі],

19 і стрывожылася сэрца тваё і ты ўпакорыўся перад абліччам ГОСПАДА, пачуўшы тое, што прамоўлена супраць гораду гэтага і жыхароў ягоных, што яны будуць спусташэньнем і праклёнам, і разьдзёр ты шаты свае, і плакаў перад абліччам Маім, Я выслухаў цябе, кажа ГОСПАД.

20 Таму, вось, Я далучу цябе да бацькоў тваіх, і будзеш ты пахаваны ў магіле тваёй у супакоі, і вочы твае ня ўбачаць усяго ліха, якое Я спашлю на месца гэтае""». І яны занесьлі валадару слова гэтае.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.