42 І прыйшоў чалавек з Баал-Шалішу, і прынёс чалавеку Божаму хлеб з пяршынаў: дваццаць хлябоў ячменных і сьвежае збожжа ў мяху. І сказаў [Элісэй]: «Дайце людзям, і няхай яны ядуць».
43 І сказаў паслугач ягоны: «Як я дам гэта сотні людзей?» А ён сказаў: «Дай людзям, і няхай ядуць, бо гэта кажа ГОСПАД: "Ешце і застанецца [яшчэ]"».
44 І ён даў ім, і яны насыціліся, і яшчэ засталося паводле слова ГОСПАДА.