Pular para o conteúdo
Publicidade

2 САМУЭЛЯ 5

1 І прыйшлі ўсе калены Ізраіля да Давіда ў Хеўрон, і сказалі: «Вось, мы косткі твае і цела тваё.

2 Яшчэ ўчора і пазаўчора, калі Саўл валадарыў над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраіля. І ГОСПАД сказаў табе: "Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіля, і ты будзеш правадыром Ізраіля"».

3 І прыйшлі да валадара ў Хеўрон усе старшыні Ізраіля, і валадар Давід заключыў з імі запавет у Хеўроне перад абліччам ГОСПАДА. І памазалі Давіда на валадара над Ізраілем.

Veja também