Pular para o conteúdo
Publicidade

2 Самуэля 5:1-7,9

1 І прыйшлі ўсе калены Ізраіля да Давіда ў Хеўрон, і сказалі: «Вось, мы — косткі твае і цела тваё.

2 Яшчэ ўчора і пазаўчора, калі Саўл валадарыў над намі, ты выводзіў і прыводзіў назад Ізраіля. І ГОСПАД сказаў табе: "Ты будзеш пасьвіць народ Мой, Ізраіля, і ты будзеш правадыром Ізраіля"».

3 І прыйшлі да валадара ў Хеўрон усе старшыні Ізраіля, і валадар Давід заключыў з імі запавет у Хеўроне перад абліччам ГОСПАДА. І памазалі Давіда на валадара над Ізраілем.

4 Трыццаць гадоў меў Давід, калі пачаў валадарыць, і сорак гадоў валадарыў.

5 У Хеўроне над Юдам ён валадарыў сем гадоў і шэсьць месяцаў, а ў Ерусаліме валадарыў трыццаць тры гады над усім Ізраілем і над Юдам.

6 Валадар і ўсе людзі, якія былі з ім, вырушылі на Ерусалім супраць Евусэяў, жыхароў зямлі гэтай. А тыя сказалі Давіду, кажучы: «Ня ўвой­дзеш ты сюды, бо выганяць цябе сьляпыя і кульгавыя». Гэта значыла: «Ня ўвойдзе сюды Давід».

7 Але Давід здабыў крэпасьць Сыён, і ён [стаў] горадам Давіда.

9 І абжыўся Давід у крэпасьці, і назваў яе горадам Давіда. І адбудаваў Давід яго кругом ад Мілло і да дому [свайго].

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.