1 Пасьля ж гэтага Павал, зыйшоўшы з Атэнаў, прыйшоў у Карынт.
2 І, знайшоўшы нейкага Юдэя, на імя Акіла, родам з Понту, і жонку ягоную Прыскілу, якія толькі што прыйшлі з Італіі дзеля загаду Кляўдыя ўсім Юдэям пакінуць Рым, прыстаў да іх.
3 І як быў аднаго рамяства [з імі], заставаўся ў іх і працаваў, бо рамяство [іхняе] было майстраваньне намётаў.
4 А кожную суботу ён вёў гутаркі ў сынагозе і пераконваў Юдэяў і Грэкаў.
5 Калі ж прыйшлі з Македоніі Сіла і Цімафей, Павал быў пануканы Духам сьведчыць Юдэям пра Ісуса Хрыста.
6 А як яны працівіліся і блюзьнілі, абтросшы адзеньне, ён сказаў да іх: «Кроў вашая на галаве вашай! Я чысты. Ад цяпер іду да паганаў».
7 І, перайшоўшы адтуль, прыйшоў у дом нейкага [чалавека], на імя Юст, які пакланяўся Богу, дом якога быў пры самай сынагозе.
8 А Крысп, начальнік сынагогі, паверыў у Госпада разам з усім домам сваім, і шмат Карыньцянаў, слухаючы, паверылі і былі ахрышчаныя.
9 Госпад жа сказаў Паўлу ў відзежы ўначы: «Ня бойся, але гавары і не маўчы,
10 бо Я з табою, і ніхто ня ўчыніць табе зло, бо шмат Майго народу ў горадзе гэтым».
11 І жыў год і шэсьць месяцаў, навучаючы ў іх слова Божага.