Pular para o conteúdo
Publicidade

Atos 2

17 "І будзе ў апошнія дні, кажа Бог, выльлю Духа Майго на ўсякае цела, і будуць прарочыць сыны вашыя і дочкі вашыя; і юнакі вашыя будуць бачыць відзежы, і старыя вашыя будуць сьніць сны.

18 І на слугаў Маіх і на служак Маіх выльлю ў тыя дні Духа Майго, і будуць прарочыць.

19 І дам цуды ў небе ўгары і знакі на зямлі ўнізе: кроў, і агонь, і куродым.

20 Сонца пераменіцца ў цемру, і месяц у кроў перш, чым прыйдзе дзень Госпада, вялікі і слаўны.

21 І будзе: кожны, хто будзе клікаць імя Госпада, будзе збаўлены".

Veja também