Pular para o conteúdo
Publicidade

ДЗЕІ 7

44 Намёт сьведчаньня быў у бацькоў нашых у пустыні, як загадаў Той, Які гаварыў Майсею зрабіць яго паводле ўзору, які ён бачыў.

45 Яго, узяўшы, занесьлі бацькі нашыя з Егошуам у валоданьні паганаў, якіх Бог выгнаў ад аблічча бацькоў нашых, ажно да дзён Давіда,

46 які знайшоў ласку перад Богам і прасіў, каб знайсьці будыніну Богу Якуба.

47 Салямон жа пабудаваў Яму дом.

48 Але Найвышэйшы не жыве ў бажніцах, зробленых рукамі, як кажа прарок:

49 "Неба пасад Мой, а зямля падножжа ног Маіх. Які ж дом вы пабудуеце Мне, кажа Госпад, або якое месца супачынку Майго?

50 Ці ж не Мая рука ўчыніла ўсё гэтае?"

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também