15 Ён ёсьць вобраз Бога нябачнага, Першародны ўсякага стварэньня;
16 бо ў Ім створана ўсё, што ў небе і што на зямлі, бачнае і нябачнае: ці то пасады, ці то панаваньні, ці то начальствы, ці то ўлады, — усё праз Яго і для Яго створана;
17 і Ён ёсьць перад усім, і ўсё ў Ім стаіць.
18 І Ён ёсьць галава Цела — Царквы; Ён — Пачатак, Першародны з мёртвых, каб быць Яму ў-ва ўсім першым,
19 бо было даспадобы, каб у Ім жыла ўсякая поўня
20 і каб праз Яго пагадзіць з Сабою ўсё, учыніўшы праз Яго, праз кроў крыжа Ягонага мір і з тым, што на зямлі, і з тым, што ў небе.