Publicidade

Cânticos 7

1 «Агляніся, агляніся, Шуламянка, агляніся, агляніся, і мы паглядзім на цябе». «Што вы глядзіце на Шуламянку, нібы на танец двух карагодаў?»

2 «Якія прыгожыя ногі твае ў сандалах, дачка шляхетная! Выгін клубоў тваіх як аздобны абруч, які зроблены рукою майстра.

3 Улоньне тваё як чаша круглая, ніколі не забракне ў ёй віна мяшанага; жывот твой як сноп пшаніцы, абстаўлены лілеямі.

4 Двое грудзей тваіх як двое казьлянятаў, блізьнятаў сарны.

5 Шыя твая як вежа з косьці слановае. Вочы твае як сажалкі ў Хешбоне каля брамы Бат-Раббім. Нос твой як вежа Лібану, што глядзіць у бок Дамаску.

6 Галава твая над табою як Кармэль, а валасы на галаве тваёй як пурпур. Валадар зьвязаны косамі [тваімі].

7 Якая ты прыгожая і якая прыемная, каханая, у асало­дзе [тваёй]!

8 Стан твой [гонкі], як пальма, а грудзі як гронкі [вінаградныя].

9 Я сказаў: "Узьлезу я на пальму і схаплю гронкі яе", і будуць грудзі твае як гронкі вінаградныя, і пах подыху твайго як [пах] яблыкаў.

10 Вусны твае як віно найлепшае, якое ліецца да любага, асалоджваючы вусны стомленыя».

11 «Я [належу] любаму майму, і да мяне памкненьне ягонае.

12 Прыйдзі, любы мой, пойдзем у поле, пераначуем за горадам.

13 Устанем раніцай, наведаем вінаграднікі, паглядзім, ці заквітнеў вінаград, ці распусьціліся кветкі ці цьвітуць дрэвы гранатовыя. Там я дам табе каханьне маё.

14 Мандрагоры разьліваюць водар, у дзьвярах нашых усякія плады адборныя, новыя і старыя, якія я, любы мой, захавала для цябе».

Veja também

Publicidade
Bíblia Online Bíblia Online

Bíblia Online • Versão: 2026-06-28_14-13-17-