Pular para o conteúdo
Publicidade

Другазаконьне 15:1-4,7-11

1 У канцы сёмага году даруй даўгі.

2 Дараваньне даўгоў [палягае] на тым, што кожны пазыкадавец, які пазычыў бліжняму свайму з рукі сваёй, ня бу­дзе вымагаць звароту пазыкі ад бліжняга або брата свайго, бо абвешчана дараваньне даўгоў [на ўшанаваньне] ГОСПАДА.

3 Ад чужога будзеш вымагаць [звароту доўга], але што будзе тваё ў брата твайго, няхай даруе рука твая.

4 Не павінна быць у цябе ўбогага, бо ГОСПАД, дабраслаўляючы, дабраславіць цябе ў зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе як спадчыну на ўласнасьць,

7 Калі адзін з братоў тваіх, які ў адной з брамаў тваіх у зямлі тваёй, якую дае табе ГОСПАД, Бог твой, будзе ўбогім, не зацьвярдзі сэрца твайго і ня сьцісьні рукі тваёй перад убогім братам тваім,

8 але, адкрываючы, адкрый яму руку тваю і шчодра дай яму пазыку паводле патрэбы ягонай, што будзе патрэбна яму.

9 Сьцеражыся, каб не было ў сэрцы тваім слова нягоднага, кажучы: "Блізка сёмы год, год дараваньня даўгоў", і ліхім вокам ты паглядзіш на ўбогага брата твайго, і не дасі яму [дапамогі], і ён будзе клікаць ГОСПАДА супраць цябе, і ты абцяжарышся грэхам.

10 Даючы, дай яму, і няхай не сумуе сэрца тваё, што даеш, бо за гэта будзе дабраслаўляць цябе ГОСПАД, Бог твой, у кожнай справе і ў кожнай працы, і ў кожным дзеяньні рук тваіх.

11 Бо будуць убогія ў зямлі гэтай. Дзеля гэтага я загадваю табе, кажучы: "Адкрываючы, адкрывай руку тваю брату твайму, які ў патрэбе, і ўбогаму, які ў зямлі тваёй".

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.