23 І маліў я ў той час ГОСПАДА, кажучы:
24 "Госпадзе ГОСПАДЗЕ, Ты пачаў слузе Твайму аб’яўляць веліч Тваю і руку Тваю магутную. Які ж бог на небе або на зямлі зрабіў такія справы і чыны магутныя?
25 Дазволь мне, калі ласка, перайсьці і ўбачыць тую добрую зямлю за Ярданам, тыя добрыя горы і Лібан".
26 Але разгневаўся ГОСПАД на мяне з-за вас, і ня выслухаў мяне, і сказаў ГОСПАД мне: "Досыць, больш не гавары Мне пра гэта.
27 Узыйдзі на вяршыню [гары] Пісга і скіруй вочы свае на захад і на поўнач, на поўдзень і на ўсход, і агледзь вачыма сваімі, бо гэтага Ярдану ты не пяройдзеш.
28 І загадай Егошуа, і падбадзёр яго, і падтрымай яго, бо ён пяройдзе наперадзе народу гэтага і дасьць Ізраілю ў валоданьне тую зямлю, якую ты ўбачыш".