6 І абрэжа ГОСПАД, Бог твой, сэрца тваё і сэрца насеньня твайго, каб любіў ты ГОСПАДА, Бога твайго, усім сэрцам тваім і ўсёю душою тваёй, каб ты жыў.
11 Бо прыказаньне гэтае, якое я загадваю табе сёньня, не зацяжкае для цябе і не далёкае [ад цябе].
12 Ня ў небе яно, каб ты казаў: "Хто ўзыйдзе ў неба і прынясе яго нам, каб мы маглі пачуць яго і выканаць яго?"
13 І не за морам яно, каб ты казаў: "Хто пераплыве мора і прынясе яго да нас, каб мы маглі пачуць яго і выканаць яго?"
14 Але вельмі блізка да цябе слова гэтае, яно ў вуснах тваіх і ў сэрцы тваім, каб ты мог выканаць яго.