11 Сьцеражыся, каб не забыўся ты пра ГОСПАДА, Бога твайго, і каб не занядбаў прыказаньні Ягоныя, прысуды Ягоныя і пастановы Ягоныя, якія я загадваю табе сёньня.
12 Калі наясіся і насыцішся, пабудуеш сабе прыгожыя дамы і ў іх будзеш жыць,
13 і памножыцца быдла тваё і авечкі твае, і памножыцца ў цябе срэбра і золата, і памножыцца ўсё, што ты маеш,
14 тады ўзганарыцца сэрца тваё і ты забудзешся пра ГОСПАДА, Бога твайго, Які вывеў цябе з зямлі Эгіпецкай, з дому няволі.
17 І не кажы ў сэрцы тваім: "Сіла мая і моц рукі маёй учынілі ўсё гэтае багацьце для мяне",
18 але памятай ГОСПАДА, Бога твайго, што Ён даў табе сілы, каб ты здабыў багацьце, што Ён споўніў запавет Свой, які запрысяг бацькам тваім, як [гэта ёсьць] сёньня.