Pular para o conteúdo
Publicidade

Эклезіяст 2:13-16

BBB Bíblia (Tradução de Antoni Bokun)

13 І ўбачыў я, што з мудрасьці большая карысьць, чым з глупоты, падобна як карысьць са сьвятла большая, чым з цемры.

14 Мудры [мае] вочы свае ў галаве сваёй, а дурань хо­дзіць у цемры. І пазнаў я таксама, што тая самая доля спаткае іх усіх.

15 І сказаў я ў сэрцы маім: "Калі адна доля будзе для мяне і для дурня, навошта мне вялікая мудрасьць?" І сказаў я ў сэрцы маім: "Гэта таксама марнасьць".

16 Бо ня будзе на вякі памяці пра мудрага, як і пра дурня. Тое, што цяпер ёсьць, у дні наступныя ўсё забудзецца, і мудры памірае гэтак сама, як і дурань.

Em outras traduções

  1. BBL Bíblia (Tradução de V. Semukha)

    13 І ўбачыў я, што мудрасьць пераважае над дурасьцю так, як сьвятло над цемраю.

    14 У мудрага вочы яго - у галаве яго, а бязглузды ходзіць у цемры. І даведаўся я таксама, што аднолькавая спаткае ўсіх доля.

    15 І сказаў я ў сэрцы маім: «І мяне спасьцігне такая самая доля, як і дурнога: навошта ж я надта мудры зрабіўся?» І сказаў я ў сэрцы маім, што і гэта - марнасьць.

    16 Бо мудрага помніць ня будуць вечна, як і дурнога; у днях наступных забудзецца ўсё, і памірае мудры гэтаксама, як і бязглузды.

Direitos das traduções citadas

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.