Pular para o conteúdo
Publicidade

ЭФЭСЦАЎ 1

15 Дзеля гэтага і я, пачуўшы пра вашую веру ў Хрыста Ісуса і пра любоў да ўсіх сьвятых,

16 няспынна дзякую за вас Богу, узгадваючы пра вас у малітвах маіх,

17 каб Бог Госпада нашага Ісуса Хрыста, Айцец славы, даў вам Духа мудрасьці і адкрыцьця ў пазнаньні Яго,

18 прасьветленыя вочы розуму вашага, каб вы ўбачылі, якая ёсьць надзея пакліканьня Яго, і якое багацьце славы спадчыны Яго для сьвятых,

19 і якая бязьмерная вялікасьць моцы Яго для нас, якія вераць праз дзеяньне ўладнай магутнасьці Яго,

20 якою Ён дзейнічаў у Хрысьце, уваскрасіўшы Яго з мёртвых і пасадзіўшы праваруч Сябе ў небе,

21 вышэй за ўсякае начальства, і ўладу, і сілу, і панаваньне, і ўсякае імя, названае ня толькі ў гэтым веку, але і ў будучым,

22 і ўсё Ён скарыў пад ногі Ягоныя і даў Яго за галаву над усім у Царкве,

23 якая ёсьць Цела Ягонае, поўня Таго, Які ўсё ў-ва ўсім напаўняе.

Estes versículos te tocaram? Ore agora!

+581 estão orando agora.

Junte-se à corrente de oração.

Veja também