10 У сёмы дзень, калі добра стала на сэрцы валадара ад віна, ён сказаў Мэгуману, Бізэце, Харбоне, Бігце і Абагце, Зэтару і Каркасу, сямём эўнухам, якія служылі перад абліччам валадара Ахашвэроша,
11 каб яны прывялі перад аблічча валадара валадарку Вашці ў кароне валадарскай, каб паказаць народу і князям прыгажосьць ейную, бо яна была вельмі прыгожая.
12 І адмовілася валадарка Вашці прыйсьці паводле слова валадара да эўнухаў. І моцна загневаўся валадар, і гнеў ягоны ўзгарэўся ў ім.
19 Калі валадар [палічыць] добрым, няхай выйдзе слова валадара ад яго, і няхай будзе ўпісана ў законы Пэрсаў і Мідзянаў і ня будзе адменена, што Вашці ня прыйдзе [больш] перад аблічча валадара Ахашвэроша, і годнасьць валадарскую ейную няхай дасьць валадар іншай, лепшай за яе.