4 Бо калі адмовішся адпусьціць народ Мой, вось, Я прывяду заўтра саранчу ў межы твае.
5 І яна пакрые паверхню зямлі, і нельга будзе бачыць зямлі, і паесьць рэшту, што ацалела, што засталося ў вас пасьля граду, і паесьць кожнае дрэва, якое расьце ў вас на полі.
7 I сказалі слугі фараонавы яму: «Дакуль гэта будзе для нас пасткаю? Адпусьці людзей гэтых, і няхай яны служаць ГОСПАДУ, Богу свайму. Няўжо ты яшчэ не разумееш, што гіне Эгіпет?»
11 Не, [ня будзе] так. Ідзіце мужчыны і служыце ГОСПАДУ, бо вы гэтага жадалі». I выгналі іх ад аблічча фараона.
13 I выцягнуў Майсей кій свой на зямлю Эгіпецкую; і ГОСПАД прывёў на зямлю ўсходні вецер увесь той дзень і ўсю ноч. Настала раніца, і ўсходні вецер прынёс саранчу.
14 I прыйшла саранча на ўсю зямлю Эгіпецкую, і асела ў-ва ўсіх межах Эгіпецкіх вельмі ўцяжліва; уперад не было такой саранчы, як гэта, і пасьля яе ня будзе такой.
15 I яна пакрыла паверхню ўсёй зямлі, і зямля пацямнела, і яна паела ўсю траву зямную і ўсе плады дрэваў, якія засталіся пасьля граду; і не засталося ніякай зеляніны на дрэвах і на траве палявой у-ва ўсёй зямлі Эгіпецкай.
19 I павярнуў ГОСПАД заходні вецер, вельмі моцны, і ён панёс саранчу, і ўкінуў яе ў Мора Чырвонае; не засталося аніводнае саранчы ў-ва ўсіх межах Эгіпецкіх.