3 Прамоўце да ўсёй грамады Ізраіля, кажучы: "У дзясяты [дзень] гэтага месяца няхай возьме сабе кожны ягня для дому бацькоў, ягня на дом.
5 Ягня беззаганнае, самец аднагодак мае быць у вас; з авечак альбо з козаў возьмеце [яго].
6 I будзеце захоўваць яго да чатырнаццатага дня гэтага месяца. І зарэжа яго ўся царква грамады Ізраіля адвячоркам.
7 I возьмуць кроў [ягоную], і памажуць абодва вушакі і вершнікі ў дамах, у якіх будуць есьці яго.
13 I будзе для вас кроў знакам на дамах, у якіх вы будзеце, і Я ўбачу кроў, і абміну вас, і ня будзе сярод вас плягі зьнішчэньня, калі Я буду забіваць у зямлі Эгіпецкай.
22 I вазьміце вязку ізопу, і занурыце ў кроў, якая ў мядніцы, і памажаце вершнік і абодва вушакі крывёю, якая ў мядніцы, і вы самі не выходзьце ніхто за дзьверы дому свайго аж да раніцы.
46 У адным доме маеце есьці яе, не выносьце мяса вонкі з дому, і косткі яе не ламіце.