4 "Вы бачылі, што Я зрабіў Эгіпту, а вас насіў на крылах арліных, і прынёс вас да Сябе.
5 І цяпер, калі вы, слухаючы, будзеце слухаць голас Мой і будзеце захоўваць запавет Мой, дык вы будзеце Маёй уласнасьцю з усіх народаў, бо Мая ўся зямля.
6 І вы будзеце Маім валадарствам сьвятароў і народам сьвятым". Гэта словы, якія ты прамовіш да сыноў Ізраіля».