5 I зыйшла дачка фараона мыцца да ракі, а служкі ейныя хадзілі каля ракі. I яна ўбачыла кошык сярод чароту, і паслала служку сваю ўзяць яго.
6 I адчыніла, і ўбачыла яго, гэтае дзіцятка; і вось, хлопчык плача; і пашкадавала яго, і сказала: «Ён з дзяцей Гебрайскіх».
7 I сказала сястра ягоная дачцэ фараона: «Ці не пайсьці мне і ці не паклікаць да цябе жанчыну карміцельку з Гебраек, каб яна выкарміла гэтае дзіцятка».
8 I сказала ёй дачка фараона: «Ідзі». I пайшла дзяўчынка, і паклікала маці дзіцяці.
9 I сказала ёй дачка фараона: «Вазьмі сабе дзіцятка гэтае і выкармі яго для мяне; і я дам табе плату тваю». І ўзяла жанчына дзіцятка, і выкарміла яго.