Pular para o conteúdo
Publicidade

Êxodo 20

3 Ня будзеш мець іншых багоў перад абліччам Маім.

4 Не рабі сабе статуі і ніякай выявы таго, што на небе высока, і што на зямлі нізка, і што ў вадзе ніжэй зямлі.

5 Ня будзеш пакланяцца ім і ня будзеш служыць ім, бо Я ГОСПАД, Бог твой, Бог зайздросны, Які карае за беззаконьні бацькоў дзяцей да трэцяга і аж да чацьвёртага [пакаленьня] тых, што ненавідзяць Мяне,

6 і Які чыніць міласэрнасьць тысячам [пакаленьняў] тых, што любяць Мяне і захоўваюць прыказаньні Мае.

7 Ня будзеш ужываць імя ГОСПАДА, Бога твайго, для марноты, бо ГОСПАД не пакіне без пакараньня таго, хто ўжывае імя Ягонае для марноты.

8 Памятай дзень супачынку, каб сьвяціць яго.

9 Шэсьць дзён будзеш працаваць і будзеш рабіць усю работу тваю,

10 а дзень сёмы супачынак для ГОСПАДА, Бога твайго. Ня будзеш рабіць ніякай работы ты і сын твой, і дачка твая, слуга твой і служка твая, і жывёла твая, і прыхадзень твой, які ў брамах тваіх,

11 бо за шэсьць дзён зрабіў ГОСПАД неба і зямлю, мора і ўсё, што ў іх, і спыніўся ў дзень сёмы. Дзеля гэтага дабраславіў ГОСПАД дзень супачынку і асьвяціў яго.

12 Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб працягнуліся дні твае на зямлі, якую ГОСПАД, Бог твой, дае табе.

13 Ня будзеш забіваць [як забойца].

14 Ня будзеш чужаложыць.

15 Ня будзеш красьці.

16 Ня будзеш сьведчыць супраць бліжняга твайго сьведчаньнем фальшывым.

17 Ня будзеш жадаць дому бліжняга твайго; ня будзеш жадаць жонкі бліжняга твайго, ані слугі ягонага, ані служкі ягонай, ані вала ягонага, ані асла ягонага, ані чагосьці, што ў бліжняга твайго!»

Veja também